У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гот. Ка́рал Гот (чэшск.: Karel Gott; 14 ліпеня 1939, Пльзень — 1 кастрычніка 2019, Прага) — чэшскі эстрадны спявак (тэнар). Народны артыст ЧССР (1985).
Скончыў Пражскую кансерваторыю ў 1965 годзе (клас Канстанціна Карэніна). Дэбютаваў у 1959 годзе. У 1960-я гады саліст тэатраў «Семафор», «Апола». Валодаў моцным, прыгожым голасам. У рэпертуары класічныя арыі, народныя песні, джазавыя балады, эстрадныя песні. Здымаўся ў кіно. Лаўрэат прэмій «Залаты салавей» (7 разоў, з 1963 года), «Залаты голас Прагі», 1-ы прыз на міжнародным конкурсе эстрадных спевакоў у Сопаце (Польшча, 1964), 1-я прэмія на міжнародных конкурсах песні ў Сан-Рэма (Італія) і Кане (Францыя; абодва 1966).