Карале́ўцы[1] (трансліт.: Karalieŭcy, руск.: Королевцы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. Вядомая з 1443 года як вёска Іжа[2]. У 2012 годзе ў Каралеўцах 61 жылы двор, 90 жыхароў.
Помнік паўстанцам 1863 года, якія загінулі ва ўрочышчы Біты Лог у бітве з маскоўскім войскам.
Помнік у гонар заснавання вёскі.
Капліца з Каралеўцаў. Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту