wd wp Пошук:

Каракелонг

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Каракелонг (індан.: Karakelong, Kurakelong) — найбуйнейшы востраў архіпелага Талаўд. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Паўночны Сулавесі. Плошча — 846 км².

Геаграфія

Востраў Каракелонг знаходзіцца на ўсходзе мора Сулавесі ў 344 км на паўночны ўсход ад Манада, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Паўночны Сулавесі. Месціцца на лініі субдукцыі (падняцця) тэктанічных пліт. Уяўляе сабою S-падобны ланцуг з некалькіх вулканаў. Даўжыня — амаль 70 км. Найбольшая шырыня — 22,11 км. Умоўна падзяляецца на паўночную і паўднёвую часткі. Ландшафт гарысты. Найвышэйшы пункт — 680 м.

Клімат трапічны пасатны. З канца кастрычніка да пачатку красавіка працягваецца сезон мусонаў, які можа суправаджацца разбуральнымі цыклонамі.

У лясах на востраве захаваліся рэдкія віды птушак, у тым ліку эндэмічныя папугаі.

Гісторыя

Некаторыя даследчыкі лічаць Каракелонг адным з галоўных цэнтраў перасялення старажытных аўстранезійцаў на Сулавесі, Філіпіны і Мікранезію. Мясцовае насельніцтва размаўляе на мове аўстранезійскага паходжання, якая ў сваю чаргу падзяляецца на паўднёвы і паўночны дыялекты.

З другой паловы XVII ст. Каракелонг уваходзіў у склад галандскіх каланіяльных валоданняў. Ля вёскі Тараган захаваліся рэшткі ўмацаванняў і магільняў, якія, згодна паданням астравіцян, належылі вярхоўным правадырам архіпелага Талаўд. Яны працягвалі кіраваць нават пасля ўсталявання галандскай улады, пакуль у XIX ст. апошні вярхоўны правадыр не паўстаў супраць каланіяльнай адміністрацыі і не пацярпеў паражэнне.

У 1950 г. востраў далучаны да Інданезіі.

Каракелонг у сусветнай культуры

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі