wd wp Пошук:

Карал Чапек

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чапек.

Ка́рал Ча́пек (чэшск.: Karel Čapek) (9 студзеня 1890 — 25 снежня 1938) — чэшскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і фантаст.

Аўтар знакамітых п’ес «Сродак Макропуласа» (Věc makropulos, 1922), «Маці» (Matka, 1938), «R.U.R.» (Rossumovi Univerzální Roboti, 1920), раманаў «Фабрыка абсалюта» (Továrna na absolutono, 1922), «Кракатыт» (Krakatit, 1922), «Гардубал» (Hordubal, 1933), «Метэор» (Povětroň, 1934), «Звычайнае жыццё» (Obyčejný život, 1934; апошнія тры утвараюць так званую «філасофскую трылогію»), «Вайна з саламандрамі» (Válka s mloky, 1936), «Першая спасальная» (První parta, 1937), «Жыццё і творчасць кампазітара Фольтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1936, не завершаны), а таксама мноства апавяданняў, эсэ, фельетонаў, казак, нарысаў, і дарожных запісак. Перакладчык сучаснай французскай паэзіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Малых Сватанёвіцах, у хуткім часе з бацькамі пераехаў ва Упіцэ. Вучыўся ў гімназыі ў Градцы Кралавэ, а пазней у Брне, куды мусіў перавесціся праз антывенгерскую дзейнасць. У 1915 годзе скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе, пасля вывучаў філасофію ў Берліне і Парыжы. Праз хваробу не быў прызваны ў войска і не ўдзельнічаў у баях першай сусветнай вайны. Аднак гэтая вайна вельмі паўплывала на светабачанне пісьменніка. Пасля сканчэння навучання некаторы час працаваў дарэктарам у шляхецкай сям’і, але хутка заняўся журналістыкай. Працаваў рэдактарам у некалькіх часопісах: «Národní listy» (19171921), «Nebojsa» (19181920) і «Lidové noviny» (з 1921 года).

У 19211923 гадах працаваў у Тэатры на Вінаградах (Divadlo na Vinohradech).

У 19251933 гадах быў старшынёй чэхаславацкага ПЭН-клуба.

Пасля Мюнхенскага пагаднення і ад’ездзе Эдварда Бенеша Чапек зрабіўся аб’ектам палітычных нападаў. Апошнія тры гады жыцця правёў у Старой Гуці блізу Добржыша.

Быў выключна добрым фатографам-аматарам. Найбольш вядомая фотакніга «Дашанька, альбо Жыццё шчаняці» (Dášenka čili Život štěněte).

Цікавіўся этнічнай музыкай, быў заўзятым калекцыянерам.

Творчасць

Літаратурную творчасць пачаў перад першай сусветнай вайной, спачатку пісаў разам з братам Ёсефам, які быў перш за ўсё мастаком. На яго творчасць вельмі паўплывала філасофская і эстэтычная адукацыя, перш за ўсё прагматызм і экспрэсіянізм, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Шмат у якіх творах Чаеэк выказваў непакой, што тэхніка будзе мець уладу над чалавекам.

Адметнай рысай творчасці Карала Чапека з’яўляецца выкарыстанне надзвычай багатага слоўнікавага запасу, выкарыстанне нязвыклых слоў і развітыя сінтасксічныя канструкцыі. Чапеку належыць аўтарства слова «робат», якое з яго п’есай «R.U.R.» распаўсюдзілася па ўсім свеце.

У творах Чапека рэалізуецца індывідуалістычны падыход, і, значыць, прызнанне моцы індывідуума, суб’ектыўнасці праўды.

Опус Карала Чапека вельмі вялікі. Яго творы падзяляюць на дзве тэматычныя групы:

Журналісцкая праца Карала Чапека звязаная перш за ўсё з газетай «Lidové noviny» («Народная газета»), дзе ён у пэўным сэнсе працягваў справу Яна Неруды. Напісаў вялікую колькасць фельетонаў і калонак.

Проза

Драматургія

Вандроўныя нарысы

Гэтыя творы не ўяўляюць сабой геаграфічныя нататкі. Гэта запіс асаблівасцей, звычак, стылю жыцця.

Для дзяцей

Філасофскія творы

Пераклады

Палітычныя творы

Пасмяротныя выданні

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Karel Čapek // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 Чапек Карел // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Encyclopædia Britannica
  6. 1 2 Studenti pražských univerzit 1882–1945
  7. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  9. Preclík, Vratislav. Masaryk a legie (Masaryk and legions), váz. kniha, 219 pages, first issue vydalo nakladatelství Paris Karviná, Žižkova 2379 (734 01 Karvina-Mizerov, Czech Republic) ve spolupráci s Masarykovým demokratickým hnutím (In association with the Masaryk Democratic Movement, Prague), 2019, ISBN 978-80-87173-47-3, pages 8 - 34, 36 - 39, 41 - 42, 106 - 107, 111-112, 124–125, 128, 129, 132, 140–148, 184–215.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Драматургі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ад пнеўманіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Сатырыкі
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на чэшскую мову
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены ПЭН-клуба
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Чэшскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня