Каракача́ны (грэч.: Σαρακκατσάνοι, каракацаны, саракацаны, влахі) этнічная група ў горных абласцях Грэцыі (Фесалія, Македонія, Эпір, Пелапанес) (каля 10 тысяч), паўднёва-заходняй Балгарыі (4 тысячы, 2001) і Паўночнай Македоніі. Размаўляюць на дыялекце новагрэчаскай мовы. Веруючыя — праваслаўныя[1].
Да сярэдзіны XX стагоддзя займаліся, галоўным чынам, адгонным жывёлаводствам і гандлем мясам і малаком. Летнія месяцы каракачаны жылі ў балгарскіх Радопах, а зімой вярталіся ў Грэцыю. Міграцыі на поўнач пачыналіся ў вясенні Юр’еў дзень, а зваротная міграцыя — на Дзмітрыяў дзень. Да сённяшняга дня перайшлі да аседлага лада жыцця, займаюцца земляробствам, зліваюцца з мясцовым насельніцтвам, у Балгарыі пераход да аселасці стаў шмат у чым вынікам ціска мясцовага ўрада, які канфіскоўваў каракачанскі скот[2]. У Асманскай імперыі каракачаны карысталіся адноснай незалежнасцю. Але, у выніку частых канфліктаў з туркамі, яны, па сведчанню балгарскага гайдука Хрыста Македонскага, марылі аб звяржэнні прыгнёту[3].
Згодна з адной гіпотэзай каракачаны — гэта фракійцы, якія перайшлі на грэчаскую мову, згодна з другой — грэказаваныя румыны, па трэцяй — грэказаваныя цюркі. Ёсць і іншыя версіі.