wd wp Пошук:

Капрэра

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Капрэра (італ.: Caprera) — востраў на поўначы італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія, частка архіпелага Ла-Мадалена. Плошча — 15,7 км². Насельніцтва (2009 г.) — 77 чалавек[1].

Уваходзіць у склад камуны Ла-Мадалена.

Геаграфія

Востраў Капрэра месціцца ў 1,18 км ад паўночных берагоў вострава Сардзінія і ў 0,55 км на захад ад вострава Ла-Мадалена, з якім злучаны дамбай. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 8,64 км. Найбольшая шырыня — 3,36 км.

Суша складзена з граніту, на якім сустракаюцца асадкавыя горныя пароды. Берагі звілістыя са шматлікімі выступамі і залівамі. Найвышэйшы пункт — гара Монтэ-Тэялонэ (212 м). На востраве ёсць некалькі невялікіх рэк. У цэнтральнай частцы — 2 вадасховішчы. Капрэра знакамітая хваёвымі лясамі.

Клімат міжземнаморскі са спякотным летам і адносна прахалоднай зімой, якую вызначае містраль.

Гісторыя

Востраў Капрэра быў населены ў часы Старажытнага Рыма, аднак у перыяд Сярэднявечча быў пакінуты з-за нападаў карсараў. Улетку пастухі з суседніх астравоў прыганялі сюды коз, адкуль паходзіць сучасная назва Капрэры (ад лац.: capra «каза»).

У 1851 г. востраў набыла брытанская пара Рычарда і Эмы Колінз. У 1856 г. паўночная частка была выкуплена Джузэпэ Гарыбальдзі. Ён пабудаваў тут свой дом у стылі лацінаамерыканскай фасіенды, займаўся сельскай гаспадаркай, саджаў дрэвы, меў некалькі аслоў, якім даваў імёны сваіх асабістых ворагаў. Сваякі дапамаглі Джузэпэ Гарыбальдзі выкупіць у сям’і Колінз паўднёвую частку. У 1882 г. знакаміты італьянскі дзеяч памёр у сваім доме на востраве. У нашы дні гэты дом з’яўляецца музеем.

Ахова

У 1982 г. востраў Капрэра быў абвешчаны прыродным запаведнікам. У 1994 г. уключаны ў склад нацыянальнага парка Ла-Мадалена.

Зноскі

  1. La classifica delle isole italiane per popolazione

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Італіі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Сардзініі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Міжземнага мора