wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Талочкаў

Капліца-пахавальня Талочкаў — капліца-пахавальня ў в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна. Размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, у былым прысядзібным парку. Пабудавана ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як пахавальня ўладальніка маёнтка Талочкі[1][2].

Капліца-пахавальня ў 1907 годзе

Архітэктура

Капліца-пахавальня з боку апсіды

Помнік архітэктуры неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, накрытым стромкім двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная званіца, спічасты шацёр якой акаймоўвала аркатура з фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі[2].

Зноскі

  1. Ракавіца // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Несцярчук Л.М.. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  2. 1 2 Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 311. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Брэсцкага раёна
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Капліцы-пахавальні Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вялікая Ракавіца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Талочкі герба «Побуг»