wd wp Пошук:

Капайгарад

Капайгарад[1] (укр.: Копа́йгород) — пасёлак гарадскога тыпу ў Барскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 85 км на паўднёвы захад ад Вінніцы. Чыгуначная станцыя на лініі Жмэрынка — Магілёў-Падольскі.

Спачатку гэта было мястэчка, заснаванае па ўказе Жыгімонта ІІІ, якое мела магдэбургскае права, якога дамогся заснавальнік горада і яго войт Лукаш Мяскоўскі. Жыхарам было загадана каралеўскім прывілеем «капаць валы і гарадзіць», адсюль і паходзіць назва мястэчка. Коштам Л. Мяскоўскага ў 1635 г. быў узведзены касцёл Спаслання Святога Духа.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Барскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці