wd wp Пошук:

Канюшына няпэўная

Канюшына няпэўная[3] (Trifolium dubium) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя Ісландыі), а таксама ў Марока, Тунісе, Турцыі, Кіпры, Ізраілі.

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 10-40 см даўжынёй, ад голай да рэдка апушанай. Сцеблы тонкія, слабыя, палеглыя. Лісце 3-лісточкавае; лісточкі зваротнаяйкападобныя, 5-10 (12) × 3-8 мм. Кветкі светла-жоўтыя, па 5-15 (20) у галоўках; галоўкі дробныя, да 6 мм у дыяметры. Чашачка ≈ 2 мм. Вяночак 3-4 мм, гладкі, вярхушка вострая. Бабы даўгаватыя, 1.5-2 мм, кароткадзюбыя. Насеніне бледна-карычневае, шарападобнае[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе (уся акрамя Ісландыі), Паўночнай Афрыкі: Марока, Туніс, і ў Азіі: Турцыя, Кіпр, Ізраіль; натуралізаваны або культывуецца ў некаторых іншых частках свету.

Ва Украіне расце на лугах, у далінах, на спадзістых схілах — у лясных раёнах і лесастэпе, рассеяна; у стэпе і Крыму (каля Ялты і Сімферопальскага раёна, с. Красналісся, зрэдку.

Класіфікацыя

Від Канюшына няпэўная уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына няпэўная
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 132 с. — 2 350 экз.
  4. efloras.org(нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Канюшына
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1794 годзе