wd wp Пошук:

Канстанцін Георгіевіч Зыранаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Канстанці́н Гео́ргіевіч Зыра́наў (руск.: Константин Георгиевич Зырянов; нар. 5 кастрычніка 1977, Перм, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца, галоўны трэнер «Зеніта-м». Выступаў за зборную Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2008).[4]

Кар’ера

«Амкар»

За свой першы клуб «Амкар» правёў 171 матч, забіў 48 галоў у перыяд з 1995 па 1999 год, выступаючы ў розных дывізіёнах чэмпіянату Расіі.

«Тарпеда»

З 2000 па 2006 гады выступаў за маскоўскае «Тарпеда». У новай камандзе Зыранаў згуляў два матчы ў складзе дубля і адразу пасля гэтага атрымаў месца ў аснове. У кубку Расіі выходзіў на поле ў складзе аўтазаводцаў 26 разоў, адзначыўся трыма забітымі галамі. У Кубку УЕФА за «Тарпеда» правёў 8 матчаў, дзе забіў адзіны гол.

«Зеніт»

У сакавіку 2007 года перайшоў у «Зеніт», у складзе якога стаў у тым жа годзе чэмпіёнам Расіі і уладальнікам Суперкубка краіны. У сезоне 2008 года Канстанцін перамог разам з «Зенітам» Кубак УЕФА, забіўшы гол у фінальным матчы ў Манчэстэры, а яшчэ праз некалькі месяцаў і Суперкубак УЕФА.

У 2010 годзе Канстанцін ў складзе свайго клуба паўтарыў поспех 2007 года і зноў стаў чэмпіёнам краіны. У 2011 годзе футбаліст у складзе «Зеніта» стаў уладальнікам Суперкубка Расіі па футболе, узяўшы верх над камандай сталічнага клуба ЦСКА.

Міжнародная кар’ера

Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 27 мая 2006 года ў матчы супраць зборнай Іспаніі, які скончыўся з лікам 0:0.

Дасягненні

Клубныя

«Зеніт»:

Міжнародныя

Расія:

Асабістае жыццё

2 жніўня 2002 года жонка Канстанціна 23-гадовая Вольга Зыранова, якая пакутавала ад наркаманіі[5], знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і узяўшы ў рукі 4-гадовую дачку Ірыну, выкінулася з акна з 8-га паверха. Дачка сканала ў той жа дзень, а сама Вольга памерла 2 верасня[6].

28 жніўня 2008 года ў Канстанціна і ягонай сяброўкі Наталлі нарадзіўся сын, якога назвалі Львом. 9 чэрвеня 2010 года Канстанцін і Наталля заключылі афіцыйны шлюб[7]. 9 студзеня 2012 года ў пары нарадзілася дачка Паліна[8].

Зноскі

  1. 1 2 Konstantin Zyryanov // Transfermarkt — 2000.
  2. KONSTANTIN ZYRYANOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Konstantin Zyryanov Konstantin Zyryanov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. アーカイブされたコピー(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009. Праверана 30 снежня 2008.
  5. В 30 лет жизнь только начинается Архівавана 7 кастрычніка 2010.. championat.ru
  6. Обвинённая в убийстве дочери Ольга Зырянова умерла в больнице Архівавана 31 кастрычніка 2010.. lenta.ru
  7. Константин Зырянов женился. fc-zenit.ru
  8. У полузащитника «Зенита» Зырянова родилась дочь. championat.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пермі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных