wd wp Пошук:

Канстанцін Вікенцьевіч Хруцкі

Канстанцін Вікенцьевіч Хруцкі (18 (6) студзеня 1855, Корачын, Слонімскі павет, Расійская імперыя14 лютага 1969, Новарасійск, СССР) — вайсковец Рускай імператарскай арміі, апошні ўдзельнік руска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў шматдзетнай беларускай сям’і арандатара Вікенція Хруцкага. Дзяцінства правёў у вёсцы, падлеткам збег у Вільню, дзе скончыў трохгадовае пачатковае вучылішча. У 1873 годзе паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю.

У дваццаць гадоў быў прызваны ў Рускую імператарскую армію, служыў у Праабражэнскім лейб-гвардыі палку. Удзельнічаў у бітвах руска-турэцкай вайны, вызваленні Варны, штурме крэпасці Плеўна, вызначыўся пры абароне перавалу на Шыпцы. За адвагу ў баях за Шыпку старшага унтэр-афіцэра Хруцкага ўзнагародзілі Георгіеўскім крыжам(руск.) бел. 4-й ступені, а за Плеўну — крыжам 3-й ступені.

Пасля дэмабілізацыі ў 1881 годзе працягнуў вучобу ў семінарыі, якую скончыў у 1885 годзе. Наступныя трыццаць гадоў настаўнічаў у вёсках на Гродзеншчыне.

Падчас Першай сусветнай вайны эвакуяваўся з сям’ёй у Маскву, стаў членам РСДРП, прымаў удзел у падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пасля рэвалюцыі ўваходзіў у склад атрадаў самааховы, арыштоўваў былых гарадавых і жандармаў.

У 1919 годзе Канстанцін Хруцкі быў арыштаваны Калчакаўскім урадам у Омску і за рэвалюцыйную дзейнасць прысуджаны да расстрэлу. Аднак штурм горада Чырвонай арміяй не дазволіў выканаць прысуд[2].

У 1923 годзе ён пасяліўся ў Новарасійску, працаваў прыёмшчыкам каменя і электраматарыстам на цаментным заводзе. У час Другой сусветнай вайны эвакуяваўся ў Крым, пасля вайны вярнуўся ў Новарасійск і некаторы час пражыў у склепе сваёй разбуранай хаты.

Пасля вайны да Хруцкага прыйшла вядомасць — у газетах з’явіліся нататкі пра подзвігі апошняга ўдзельніка руска-турэцкай вайны. У верасні 1955 года ветэрана запрасілі ў Балгарыю, дзе ўчынілі яму прыём на дзяржаўным узроўні, падарылі адмыслова пашытую форму балгарскага апалчэнца і ўзнагародзілі ордэнам Дзімітрава — вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Балгарыі.

У 1960 годзе ён зноў наведаў Балгарыю, а ў студзені 1961 года пабываў у роднай вёсцы. Памёр на 115 годзе жыцця, спачуванні жонцы Хруцкага накіраваў асабіста Тодар Жыўкаў — першы сакратар ЦК Балгарскай камуністычнай партыі.

Дакладнасць звестак

Паколькі ўсе звесткі пра жыццё Канстанціна Хруцкага вядомы толькі з яго аўтабіяграфіі, ставіцца пад сумнеў яго ўдзел у руска-турэцкай вайне[2]. Яго імя адсутнічае ў «Спісе ніжніх чыноў Лейб-гвардыі Праабражэнскага палка, ганараваных знакамі адрознення Ваеннага ордэна на працягу вайны з туркамі ў 1877—1878 гг.», невядомы нумар ягонага Георгіеўскага крыжа.

Згодна з успамінамі дырэктара Новарасійскага гарадскога музея Аляксандра Дзмітрыева, аднойчы яму перадалі гадзіннік, які Хруцкі атрымаў за фарсіраванне Дуная каля Зімніцы 15 чэрвеня 1877 года. Аднак гадзіннік апынуўся савецкай вытворчасці. Пасля гэтага экспазіцыя пра героя была прыбрана[3].

Праабражэнскі лейб-гвардыі полк, у якім служыў ветэран, не ўдзельнічаў ні ў вызваленні Плеўны, ні ў абароне Шыпкі. Больш за тое, рускія войскі ўвайшлі ў Варну ўжо пасля падпісання Сан-Стэфанскага міра і спынення вайны з Турцыяй.

Па словах Хруцкага, яго бацька пражыў 112 гадоў, дзед — 124 гады, прадзед — 133 гады, а старэйшы брат Іосіф загінуў падчас Другой сусветнай вайны на 106-м годзе жыцця[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 Дзімітр Шумілаў. Апошняя сустрэча з легендарным героям (руск.)  // «Техника — молодёжи» : журнал. — 1978. — № 3. — С. 21.
  2. 1 2 3 18 студзеня 2015 г. – 160 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Вікенцьевіча Хруцкага (1855–1969), ваеннага дзеяча, героя руска-турэцкай вайны 1877–1878 гг. — Івацэвіцкая раённая бібліятэка імя П. Пестрака, 26 студзеня 2015. (бел.)
  3. Сяргей Новікаў. На Шыпцы яму цалавалі рукі. (руск.)  // Новороссийские вести : газета. — Новарасійск, 11 кастрычніка 2008. — № 85 (486). — С. 4-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1855 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Стодзесяцігадовыя доўгажыхары
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
Катэгорыя·Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Івацэвіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня