wd wp Пошук:

Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі

Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі (7 лістапада 1955, Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 лістапада 1955 года ў г. Гарадок Віцебскай вобласці.

У 1974—1976 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1976—1979 гадах працаваў рабочым, інжынерам-тэхналогам на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1979—1981 гадах — старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг II катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з вопытнай вытворчасцю.

У 1981 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1982—1986 гадах працаваў інструкторам, вядучым аддзелам у Маскоўскім РК КПБ Мінска, у 1986—1992 гадах — намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення бытавым абслугоўваннем Мінгарвыканкама[1].

У 1992—2000 гадах працаваў кіруючым справамі Выканаўчага сакратарыята СНД, затым — Выканаўчага камітэта СНД. З 2000 па 2007 год занімаў кіруючыя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў[2]. У 2007—2015 гадах быў кіраўніком Аппарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З З красавіка 2015 года[3] да 5 снежня 2016 года[4] працаваў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Зноскі

  1. Мартынецкий назначен первым замглавы Администрации Президента Беларуси
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2004 года № 61 «Аб назначэнні М. В. Калягі, К. А. Мартынецкага, А. А. Сівалобавай i Л. І. Храпава»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 3 апреля 2015 года № 150 «О назначении на должность»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2016 года № 439 «Об освобождении от должности»
  5. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2015 года № 48 «Аб узнагароджанні К. А. Мартынецкага Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадку