Канстанцін Аляксеевіч Мартынецкі (7 лістапада 1955, Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 7 лістапада 1955 года ў г. Гарадок Віцебскай вобласці.
У 1974—1976 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1976—1979 гадах працаваў рабочым, інжынерам-тэхналогам на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1979—1981 гадах — старшы інжынер, інжынер-тэхнолаг II катэгорыі, вядучы канструктар Праектна-канструктарскага і тэхналагічнага бюро па механізацыі з вопытнай вытворчасцю.
У 1981 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. У 1982—1986 гадах працаваў інструкторам, вядучым аддзелам у Маскоўскім РК КПБ Мінска, у 1986—1992 гадах — намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення бытавым абслугоўваннем Мінгарвыканкама[1].
У 1992—2000 гадах працаваў кіруючым справамі Выканаўчага сакратарыята СНД, затым — Выканаўчага камітэта СНД. З 2000 па 2007 год занімаў кіруючыя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення па справах дзяржаўных органаў[2]. У 2007—2015 гадах быў кіраўніком Аппарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З З красавіка 2015 года[3] да 5 снежня 2016 года[4] працаваў першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.