Канстанцін Адам Аляксандр Казімір Чартары́йскі (28 кастрычніка 1773, Варшава — 20 сакавіка 1860) — польскі і расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра, брат Адама Ежага.
Атрымаў выдатную адухацыю, падарожнічаў па Еўропе, потым пасяліўся пры двары свайго дзядзькі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1795 разам з братам адпраўлены ў Пецярбург, дзе залічаны афіцэрам у лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк і стаў камер-юнкерам. Пасля ўступлення на трон Паўла I (1796) у чыне генерал-маёра прызначаны ад’ютантам вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. У 1798 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму і пасяліўся ў Пулавах, звольніўся з расійскай службы (1801). У 1802 ажаніўся з А. Радзівіл, дачкой апошняга ваяводы віленскага М. Г. Радзівіла. Падчас аўстра-французскай вайны 1809 змагаўся на баку Напалеона як генерал Варшаўскага княства. Падчас вайны 1812 вызначыўся ў Смаленскай бітве. Цяжка кантужаны пад Барадзіном пакінуў войска. Пасля ўтварэння Каралеўства Польскага як генерал брыгады з 1815 каралеўскі генерал-ад’ютант пры імператару Аляксандру I. 3 1828 у Вене. Падчас паўстання 1830—31 выконваў дыпламатычную місію ад А. Е. Чартарыйскага да К. Метэрніха. 3 1830 як прыватная асоба жыў у Вене. Філантроп, мецэнат, калекцыянер. Меў маёнткі ў Каралеўстве Польскім, Галіцыі, на Валыні, Беларусі (Воўчынскі і Рэчыцкі ключы).