wd wp Пошук:

Канстанцін Іванавіч Арлоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Арлоўскі.

Канстанцін Іванавіч Арлоўскі (15 снежня 1913, Быхаў, Магілёўская губерня — 22 ліпеня 1944, Латвійская ССР) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 снежня 1913 года ў Быхаве ў сялянскай сям’і.

Закончыў школу-сямігодку. Працаваў аўтамеханікам у родным горадзе. У 1934 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у танкавых войсках, закончыў Бабруйскае танкавае вучылішча (1939). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны.

На фронце з 17 ліпеня 1941 г. Ваяваў на Заходнім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім франтах.

Камандзір танкавага батальёна 41-й танкавай брыгады (5-ы танкавы корпус, 2-і Прыбалтыйскі фронт) капітан К. І. Арлоўскі праявіў выключную мужнасць і гераізм пры вызваленні Латвіі.

З 17 па 22 ліпеня 1944 г. яго батальён з баямі прайшоў па тылах ворага больш за 300 км. У гэтым рэйдзе танкісты прарвалі 2 тылавыя абарончыя рубяжы ворага, грамілі нямецкія тылы, парушалі камунікацыі і сувязь, чым забяспечылі імклівае наступленне танкавай брыгады. Каля г. Даўгаўпілс батальён перарэзаў шлях адыходу дзвінскай групоўцы праціўніка. На працягу ўсёй аперацыі танкісты знішчылі 12 танкаў, больш 40 гармат, шмат іншай баявой тэхнікі, каля 300 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Адважны камбат загінуў у гэтым баі.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым адвагу і мужнасць капітану К. І. Арлоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна (24.03.1945). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 2-й ступені.

Пахаваны на месцы бою ў населеным пункце Малінавы. У 1949 годзе астанкі героя перапахаваны на брацкіх могілках савецкіх генералаў і афіцэраў у парку Ленінскага Камсамола ў Даўгаўпілсе (Латвія).

Памяць

У Даўгаўпілсе і Быхаве імем Героя названы вуліцы.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаве
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Латвіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Даўгаўпілсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза