wd wp Пошук:

Кананерская лодка

Мадэль кананерскай лодкі з 24-фунтовай гарматай і каранадай, 1808 год.
Англійская кананерская лодка ў вусці Еўфрата, 1915 год.

Канане́рская ло́дка, канане́рка, канло́дка (ням.: Kanonenboot ад італ.: cannone — «гармата») — клас невялікіх баявых караблёў з артылерыйскім узбраеннем, прызначаных для баявых дзеянняў на рэках, азёрах і ў прыбярэжных марскіх раёнах, аховы гаваняў.

Гістарычна ў эпоху паруснага флота кананерскімі лодкамі называлі буйныя шлюпкі або невялікія парусна-вяслярныя судны з усталяваным на носе адным-трыма буйнымі гарматамі. Упершыню ўведзены французамі ў XVII стагоддзі (1646), ужываліся пры бамбардзіроўцы Дзюнкерка, ўяўлялі сабой 30-40-вёсельные шлюпкі з двума-трыма вялікімі гарматамі.

У Беларусі кананерскія лодкі былі на ўзбраенні да першай паловы XX стагоддзя ў складзе рачных ваенных флатылій.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тыпы ваенных караблёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кананерскія лодкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара