wd wp Пошук:

Камітэт членаў Устаноўчага сходу

Камітэт членаў Устаноўчага сходу (КАМУС) (руск.: Комитет членов Учредительного собрания, КОМУЧ) — першы антыбальшавіцкі ўрад, які прэтэндаваў на статус усерасійскага, у перыяд Грамадзянскай вайны. Кантраляваў тэрыторыю Сярэдняга Паволжа, Паўднёвага Урала і Прыкам’я.

Быў створаны 8 чэрвеня 1918 года ў Самары, пасля таго як Чэхаславацкі корпус выбіў бальшавікоў з горада. Быў заснаваны пяццю эсэрамі, былымі членамі Усерасійскага Устаноўчага сходу. На канец верасня 1918 года КАМУС складаўся з 97 чальцоў расійскіх сацыялістычных партый — эсэраў і меншавікоў. Старшынёй Камітэта з’яўляўся лідар эсэраў Віктар Чарноў. КАМУСу падпарадкоўвалася Народная армія КАМУСа.

23 верасня 1918 года Камітэт членаў Устаноўчага сходу і омскі Часовы Сібірскі ўрад прынялі рашэнне аб утварэнні Часовага Усерасійскага ўрада. 18 лістапада пасля прыходу адмірала Калчака да ўлады і здзейсненага ім дзяржаўнага перавароту сябры КАМУСа былі арыштаваныя, а некаторыя з іх пазней расстраляныя[1].

Зноскі

  1. Комитет членов Учредительного собрания (Комуч, «Самарская учредилка»)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Самара
Катэгорыя·Дзяржаўныя ўтварэнні часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Усерасійскі ўстаноўчы сход
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі