wd wp Пошук:

Каманішнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Каманішнік (значэнні). Камані́шнік[3] (Succisa) — род кветкавых раслін падсямейства варсянкавых (Dipsacoideae) сямейства бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёю 40—100 см. Сцябло прамастойнае з доўгімі міжвузеллямі. Лісце цэласнае, ланцэтнае, на сцябле супраціўнае, пры корані ў разетцы. Кветкі сіне-фіялетавыя, блакітна-бэзавыя, радзей белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — 4-гранны касматы арэх.

Віды

Арэал

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — каманішнік лугавы (Succisa pratensis)[4] — трапляецца па ўсёй тэрыторыі на нізінных лугах, ускрайках балот, лясных палянах. Народныя назвы: каманіца, каноплі лясныя, папы.

Значэнне

Лекавая, дубільная, фарбавальная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Варсянкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных