Каліцыум усыпаны (Calicium adspersum) — від грыбоў рода Каліцыум (Calicium) сямейства Каліцыевыя (Caliciaceae).
Ад падобных відаў адрозніваецца маленькімі апатэцыямі, падобнымі на значкі, якія дасягаюць у вышыню да 1,5 мм. Слаявіна зярністая, шэрая ці аліўкава-рудая, апатэцыі чорныя, з жоўтым ці зеленаватым налётам на галоўцы[1][2].
Расце на кары старых дубоў у парках і лясах, таксама на гнілых хваёвых пнях ў забалочаных хваёвых лясах[1][2][3].
Сустракаецца па ўсяму Паўночнаму паўшар’ю. Падвід Calicium adspersum subcp. australe распаўсюджаны ў паўднёвым паўшар’і[1]. У Беларусі вядомы ў Брэсцкай (Пружанскі раён), Гродзенскай (Свіслацкі раён) і Гомельскай (Жыткавіцкі раён) абласцях[2].
Ахоўваецца ў Беларусі і Польшчы[2].