wd wp Пошук:

Калінкавіцкія ручнікі

Калінкавіцкія ручнікі — традыцыйныя тканыя ручнікі, якія вырабляюцца пераважна ў Калінкавіцкім, Светлагорскім, Жлобінскім раёнах. Вядомы з сярэдзіны ХІХ ст. Даўжыня 310—400 см, шырыня 26 — 30 см. Ткуць у 2 — 4 ніты. Кампазіцыя ручнікоў бывае 2 відаў: у адных папярочныя вузкія палосы аднолькавай шырыні запаўняюць усё поле ручніка, у другіх — шырокія папярочныя шчыльна запоўненыя ўзорыстыя палосы па канцах ручніка паступова пераходзяць у вузейшыя да сярэдзіны і раствараюцца ў яго асноўным фоне. Пераважае старадаўні геаметрычны арнамент у выглядзе ромбаў, квадратаў, трохвугольнікаў, крыжыкаў і інш. Для калінкавіцкіх ручнікоў характэрна выразнае рытмічнае чаргаванне ўзорыстых каляровых і белых палос. Каляровая гама ручнікоў стрыманая чырвона-белая, радзей чырвона-бела-чорная. Ткуць з ільняных і баваўняных (белька, горынь, забалач) нітак.

Акрамя ўзорыстага ткацтва (тэхніка бранага, шматнітовага ткацтва), аздабляюць вязанымі кручком карункамі, вышыўкай (процяг, падліковая гладзь), паскамі (кавалкі задрапіраванага ў складкі белага паркалю), махрамі. У дэкоры калінкавіцкіх ручнікоў шмат агульнага з калінкавіцкім строем.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Усходняе Палессе
Катэгорыя·Беларускае народнае ткацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Культура Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Культура Жлобінскага раёна
Катэгорыя·Культура Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара