wd wp Пошук:

Калікст III

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Калікст III (лац. Callistus PP. III, свецкае імя: Альфонса дзі Борджа, ад італ. Di Borgia, або «Алонса дэ Борха» — ад ісп. De Borja ; 31 снежня 1378 г., Хаціва, Арагон — 6 жніўня 1458 года, Рым) — Папа Рымскі з 8 красавіка 1455 года па 6 жніўня 1458. Апошні папа, які ўзяў пасля абрання імя Калікст.

Біяграфія

Альфон дэ Борха нарадзіўся ў Ла Тарэце, цяпер у ваколіцах Канальса (Іспанія).

Падчас заходняй схізмы падтрымаў антыпапу Бенедыкта XIII. Выкладаў права ва ўніверсітэце Льейды, пазней быў дыпламатам пры двары каралёў Арагона, у прыватнасці падчас Базельскага сабору (1431—1439). Калі дзякуючы яго намаганням кароль Неапаля Альфонс I прызнаў Папам Марціна V, апошні прызначыў Альфонса біскупам Валенсіі. У 1444 годзе Папа Яўген IV падняў яго да кардынальскай годнасці.

На канклаве 1455 года Альфонса дэ Борха быў абраны Папам у вельмі сталым веку як кампрамісны кандыдат. На стальцы ўсяляк прасоўваў на царкоўныя пасады прадстаўнікоў і прыхільнікаў роду Борджыя. 20 лютага 1456 надаў двум сваім пляменнікам званні кардыналаў. Адзін з іх, Радрыга дэ Борха (Борджыя), пазней стаў Папам Аляксандрам VI, які запомніўся сваёй карумпаванасцю і распустай[2]; другім быў Луіс Хуліян дэ Міла.

У 1456 Калікст III выдаў Партугаліі папскую булу Inter Caetera, якой пацвярджаў правы партугальцаў на заняволенне няверных і маўраў, нададзеныя ім ранейшымі буламі Romanus Pontifex і Dum Diversas, што фактычна пацвярджала згоду папства на прыгнёт афрыканцаў. Такім чынам, яго Inter Caetera наўпрост супярэчыла сцвярджэнню ў буле Sicut Dudum Яўгена IV (1435), паводле якой няверныя былі прызнаны стварэннямі паводле падабенства Божага і мелі душу, а значыцца, хрысціяне не мелі права пазбаўляць іх волі.

Адной з галоўных мэтаў яго пантыфікату была арганізацыя крыжовага паходу супраць туркаў, што захапілі ў 1453 годзе Канстанцінопаль. Насуперак гераічным намаганням, ніхто з еўрапейскіх кіраўнікоў не адгукнуўся на заклік. Аднак Калікст усё ж здолеў сабраць даволі буйны флот, які вызваліў некаторыя з Эгейскіх астравоў.

29 чэрвеня 1456 Калікст загадаў званіць ва ўсе званы апоўначы як заклік да малітвы, а пазней да малітвы ў падтрымку абаронцаў Бялграда[3][4]. Пасля перамогі над туркамі 22 ліпеня аблога Бялграда была спынена, і ў гонар гэтай падзеі Калікст III пастанавіў святкаваць 6 жніўня свята Перамянення, якое і дагэтуль абавязковы ва ўсёй Заходняй царкве.

Калікст загадаў перагледзець працэс над Жаннай д’Арк, і 7 ліпеня 1456 года яна была апраўдана[5].

Ён зацвердзіў заснаванне ў 1456 годзе Грайфсвальдскага ўніверсітэта.

«Була супраць каметы»

Паводле адной гісторыі, якая ўпершыню з’явілася ў пасмяротнай біяграфіі, выдадзенай у 1475 годзе і пасля была упрыгожаны і папулярызавана П’ерам-Сымон Лапласам, Какліст III адлучыў ад царквы камету Галея, мяркуючы, што гэта дрэннае прадвесце для хрысціянскіх абаронцаў Бялграда ад аблогі арміі Асманскай імперыі.[6] Ні адзін з вядомых асноўных крыніц не падтрымлівае сапраўднасць гэтага факту. 29 чэрвеня 1456 года папская була Какліста III, якая заклікае да набажэнства для поспеху крыжовага паходу, не згадвае каметы. Да 6 жніўня, калі турэцкая аблога была прарваная, камета не была бачная ў Еўропе або Турцыі на працягу некалькіх тыдняў.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. The Lives and Times of the Popes, Vol.4, Ed. Artaud de Montor, (Catholic Publication Society of America, 1911), 190.
  3. Thomas Henry Dyer. The history of modern Europe: from the fall of Constantinople, in 1453, to the war in the Crimea, in 1857. — J. Murray, 1861. — С. 85.
  4. István Lázár. 6. The Fleur-de-lis and the Raven // Hungary. A Brief History / Translated by Albert Tezla.
  5. Ronald Sutherland Gower. Chapter VII. The Rehabilitation // Joan of Arc. — J. C. Nimmo, 1893.
  6. John Stein (1913). “Bartolomeo Platina”. in Charles George Herbermann. The Catholic Encyclopedia. 12. Robert Appleton Co.. pp. 158–159. OCLC 1017058. http://www.newadvent.org/cathen/12158a.htm.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Борджыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1458 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Валенсія
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Род Борджыя
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1379 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу