wd wp Пошук:

Грайфсвальдскі ўніверсітэт

Грайфсвальдскі ўніверсітэт (ням.: Universität Greifswald) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Грайфсвальд.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1456 годзе ён з’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы, у якім вучыліся ці працавалі пакаленні выдатных выпускнікоў і навукоўцай. Будучы чацвёртым па старшынству ўніверсітэтам Германіі, ён пэўны час быў таксама найстарэйшым універсітэтам Швецыі (у 1648-1815 гады) і Прусіі (у 1815-1945 гады).

Прыкладна дзве траціны студэнтаў вучэльні з’яўляюцца замежнікамі і паходзяць з 90 краін па ўсім свеце.

З-за атмасферы маленькага горада, ярка выяўленай архітэктурнай прысутнасці ў ім вучэльні і вялікай колькасці студэнтаў на вуліцах Грайфсвальд жартам апісваюць як універсітэт з горадам, пабудаваным вакол яго, а не як горад з універсітэтам.

Факультэты

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1456 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96