wd wp Пошук:

Камета Галея

Камета Галея
**Камета Гале́я** (афіцыйная назва **1P/Halley**) — яркая [камета](/Камета "Камета"); адна з найдаўней вядомых перыядычных. Першая камета, для якой вызначылі [эліптычную](/Эліпс "Эліпс") [арбіту](/Арбіта "Арбіта") і перыядычнасць вяртанняў (англійскі астраном і прыродазнавец [Эдмонд Галей](/Эдмонд_Галей "Эдмонд Галей"); камета названая ў яго гонар). З каметай звязаныя [метэорныя патокі](/Метэорныя_патокі "Метэорныя патокі") [Эта-Акваріды](/Эта-Акваріды "Эта-Акваріды") і [Арыяніды](/Арыяніды "Арыяніды").

Рух

Камета мае адлегласць перыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласць афелія больш 35 а. а. Арбіта каметы моцна нахіленая да плоскасці экліптыкі — на 162,5° (т.ч. яна рухаецца ў кірунку, процілеглым руху планет). Эксцэнтрысітэт арбіты роўны 0.967275.

Будова

Па выніках даследаванняў, выкананых касмічнымі апаратамі, ядро каметы Галея ўяўляе сабой маналітнае цела няправільнай формы памерамі 16 на 8 км, масай каля 3х1014 кг і малой шчыльнасцю парадка 600 кг/м³.

Гісторыя і вывучэнне

Камета Галея — адна з найдаўней вядомых перыядычных камет. Яна назіралася 31 раз, прычым упершыню — у 446 да н. э. (паводле іншых звестак, была заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.). Да XVIII ст. лічылася, што гэта былі розныя каметы.

У XVIII ст. Галей склаў першы каталог элементаў арбіт камет, звярнуў увагу на супадзенне шляхоў камет 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што тады назіралася адна і тая ж камета, якая абарачаецца вакол Сонца з перыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртанне гэтай каметы ў 1758 годзе. Галей амаль адгадаў — камета вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказанне вяртання каметы Галея з’явілася бліскучым пацверджаннем механікі Ньютана.

У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост каметы Галея. У сувязі з гэтым чакалася, што у руху Месяца будуць узбурэнні, што дапамагло б вызначыць масу каметы. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камета мае вельмі малую масу.

Першым з касмічных апаратаў, які здолеў наблізіцца да каметы, быў Піянер-7. У час апошняга праходжання перыгелія (1986) да каметы былі запушчаныя дзве міжпланетныя станцыі «Вега» (СССР), «Джота» (ЕКА) і «Суісеі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі паспяховымі — апараты вывучылі камету зблізу ды зрабілі першыя здымкі каметнага ядра.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Каметы