wd wp Пошук:

Калтасінскі раён

Калтасі́нскі раён (руск.: Калтасинский район; башк.: Ҡалтасы районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Калтасы.

Геаграфія

Калтасінскі раён мяжуе з Бураеўскім, Дзюрцюлінскім, Краснакамскім і Янаульскім раёнамі. Плошча раёна складае 1518,7 км².

Гісторыя

Калтасінскі раён быў утвораны 20 жніўня 1930 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 23613 чалавекі. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць марыйцы (45,9 %), далей ідуць рускія (19 %), татары (14 %), башкіры (10,2 %) і ўдмурты (10,1 %).

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных