Каложскі вадалей — бронзавы акваманіл у выглядзе вершніка з Каложскай царквы ў Гродне, створаны ў Ніжняй Саксоніі[1] ў XIII стагоддзі. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.
Каложскі вадалей ўяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, бычынымі грудзямі і нязграбнымі, быццам сабачымі, лапамі. Левай тонкай рукой вершнік прытрымлівае павады[2]. Вупраж упрыгожана двайнымі зігзагамі — характэрны матыў гравіроўкі на аналагічных паўночнагерманскіх вадалівах XIII стагоддзя[1]. Зброя, якую ён трымаў у правай руцэ была страчана, як, дарэчы, і ад галавы воіна — захавалася толькі яе ніжняя частка ў абрамленні невялікай акуратнай барады[2]. Паміж вушамі каня адтуліна, куда нілівалася вада. Выцякала яна з рота[1].