wd wp Пошук:

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі

Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі — размешчаны па адрасе горад Гродна, вуліца Замкавая, 16. Адзіны музей у Рэспубліцы Беларусь, якая спецыялізуецца на вывучэнні гістарычнага мінулага рэлігій і канфесій. Пры музеі працуюць навуковая бібліятэка (звыш 15 тысяч тамоў), рэстаўрацыйная майстэрня.

Гісторыя

Першапачаткова быў заснаваны 7 ліпеня 1977 як Рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі, адкрыты для наведвальнікаў 15 студзеня 1985. З 13 верасня 1989 пачаў называцца Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі, а з 12 жніўня 2005 атрымаў сучасную назву сучасную назву.

Першая экспазіцыя размяшчалася ў архітэктурным ансамблі былога жаночага манастыра Раства Багародзіцы. Пасля таго, як у 1992 комплекс быў вернуты вернікам, музей атрымаў двухпавярховы комплекс былога палаца Храптовічаў. У 2009 былі завершаны рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў будынку музея, адкрыта стацыянарная выстаўка «Эпоха. Час. Будынак», дзве выставачныя залы (плошчай 83,9 кв. м. і 51,3 кв. м.), канцэртная зала на 90 месцаў. У снежні 2010 адчынілі свае дзверы для наведвальнікаў шэсць залаў экспазіцыі «Рэлігія і культура ў Беларусі». Працягваецца будаўніцтва яшчэ чатырох залаў гэтай экспазіцыі.

Экспазіцыі. Дзейнасць музея

Музеем падрыхтаваны шматлікія выстаўкі ў музеях вобласці і рэспублікі, найбольш адметнымі сталі: «Повязь часоў — беларускі ручнік», «Барока ў Беларусі», «Гарадская культура», «Нам засталася спадчына», «Традыцыі продкаў: беларускі народны касцюм», «Біблія — кніга кніг», «Свет сакральнага мастацтва», «Вобраз Маці Божай у іканапісе», «Смерцю смерць перамогшы», «Святыя і падзвіжнікі хрысціянскай царквы», «Паміж небам і зямлёй».

У 2010 у залах музея арганізаваны выстаўкі «Спявай Госпаду, уся зямля» (да фестывалю царкоўных спеваў), «Вялікдзень — святаў свята», на якой была прадстаўлена калекцыя з 259 вялікодных яек заходнееўрапейскай, беларускай і расійскай вытворчасці, «У Гродне іх можна сустрэць найчасцей» (вобраз анёла ў творах гродзенскіх мастакоў), а таксама выстаўка прысвечанай фестывалю нацыянальных культур. Да Міжнароднага дня музеяў упершыню была падрыхтавана канцэртна-тэатралізаваная праграма «Дзень і ноч у музеі».

Хамаіл — малітоўнік беларускіх татар. 1850—1900

Аснову навукова-асветніцкай дзейнасці музея складаюць экскурсіі па экспазіцыях і выставах музея, лекторыі, лекцыі і кансультацыі для выхавацеляў дзіцячых садкоў і настаўнікаў сярэдніх школ, спецыялізаваныя заняткі з рознымі ўзроставымі групамі. Супрацоўнікі музея таксама праводзяць музейныя заняткі з інтэрактыўным блокам у дзіцячых садках, урокі-экскурсіі, музейныя ўрокі, тэматычны заняткі, тэматычныя экскурсы па горадзе для дзяцей і дарослых, праграмы для дашкольнікаў «Падарожжа ў мінулае Белай Русі» і «Апавяданні старога куфра», а таксама цыкл урокаў-экскурсій «Мураваныя харалы Гродна» (помнікі культавай архітэктуры), які стаў лагічным працягам праграмы «Гродназнаўства», і тэматычны экскурс «Музыка, якая застыла ў камені», распрацаваны для атрымання дадатковых паглыбленых ведаў.

Музей аказвае метадычную дапамогу ў пытаннях гісторыі рэлігіі дзяржаўным і грамадскім музеям Гродзенскай вобласці, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў і вучням сярэдніх агульнаадукацыйных школ, прымае на экспертную камісію кнігі і помнікі мастацтва.

Час працы

Музей працуе кожны дзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 (каса да 17.00).

Літаратура

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 12 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Музеі Гродна
Катэгорыя·Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вуліца Давыда Гарадзенскага (Гродна)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Музеі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1985 год у Гродне
Катэгорыя·Замкавая вуліца (Гродна)
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта