wd wp Пошук:

Каложскі вадалей

Каложскі вадалей — бронзавы акваманіл у выглядзе вершніка з Каложскай царквы ў Гродне, створаны ў Ніжняй Саксоніі[1] ў XIII стагоддзі. Захоўваецца ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

Апісанне

Каложскі вадалей ўяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, бычынымі грудзямі і нязграбнымі, быццам сабачымі, лапамі. Левай тонкай рукой вершнік прытрымлівае павады[2]. Вупраж упрыгожана двайнымі зігзагамі — характэрны матыў гравіроўкі на аналагічных паўночнагерманскіх вадалівах XIII стагоддзя[1]. Зброя, якую ён трымаў у правай руцэ была страчана, як, дарэчы, і ад галавы воіна — захавалася толькі яе ніжняя частка ў абрамленні невялікай акуратнай барады[2]. Паміж вушамі каня адтуліна, куда нілівалася вада. Выцякала яна з рота[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.
  2. 1 2 Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл — таямніца стагоддзяў Архівавана 14 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каложа
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Германіі
Катэгорыя·З’явіліся ў XIII стагоддзі
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі
Катэгорыя·Гісторыя Гродна
Катэгорыя·Посуд