wd wp Пошук:

Калацін

Калацін — былы пасёлак Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (18 сем’яў) пераселены ў 1990 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з кароткай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных