wd wp Пошук:

Какосавая вайна

Какосавая вайна (англ.: Coconut War, фр.: Guerre de la noix de coco) — узброенны канфлікт, які адбываўся з 30 ліпеня па верасень 1980 года на выспах Новыя Гебрыды паміж паўстанцамі з арганізацыі «NaGriamel» з аднаго боку і ўрадам Вануату, войскамі Вялікабрытаніі, Францыі, Папуа — Новай Гвінеі Саламоновых астравоў з іншага. Канфлікт распачаўся пасля абвяшчэння рэспублікі Вануату.

Перадгісторыя

У XIX стагоддзі Новыя Гебрыды былі спрэчнай тэрыторыяй паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй[1]. У сакавіку 1906 года была падпісана дамова, па якой Новыя Гебрыды сталі сумесным уладаннем Трэцяй французскай рэспублікі і Брытанскай імперыі, што значыць, што астравы станавіліся франка-брытанскім кандамініумам.[1] Захоп астравоў карэнных народаў спрычыніўся да фарміравання руху «NaGriamel» пад кіраўніцтвам Джымі Стывенса, які меў шатланскія і танганскія карані («NaGriamel» — састаўнае слова ад мясцовых назваў раслін, на якія было пакладзена табу, — «namele» і «nagria»). Гэты рух выступаў за замацаванне права землеўладання за карэннымі жыхарамі астравоў, а таксама за адраджэнне традыцыйных каштоўнасцяў.[2] У 1970-х гадах Брытанія працягнула палітыку дэкаланізацыі, надавая незалежнасць сваім калоніям, што вызваляла яе ад шэрагу абавязацельстваў. Пазіцыя Францыі была кардынальна іншай. У аснове французскай знешняй палітыцы ў канцы 1960-х гадоў былі імперыялістычныя погляды, французская адміністрацыя, такім чынам, супрацьстаяла адміністрацыйным зменам на астравах, якія шкодзілі французскай сферы ўплыву на архіпелагу.

У лістападзе 1974 года на франка-брытанскай урадавай канферэнцыі была прынята рашэннеаб стварэнні на выспах новага заканадаўчага органа, які павінен бы быў выбірацца ўсім насельніцтвам, — Прадстаўнічай асамблеі (павінна была разпачаць сваю працу з 1975 года) Першыя выбары ў Прадстаўнічую асамблею былі праведзены ў лістападзе 1975 года, хаця правадыры Паўночнага і Паўднёвага акругоў не былі выбраныя яшчэ год да лістапада 1976 года.

На выбарах 1975 года Навагебрыдская нацыянальная партыя атрымала 17 з 29 месцаў в Прадстаўнічай асамблеі[3]. Першае паседжанне Асамблеі адбылося ў лістападзе-снежні 1976 года[3]. Навагебрыдская нацыянальная партыя, якую перайменавалі ў Партыю Вануаку, адкрыта патрабавала правядзення ў кандамініуме ўсенароднага рэферэндума, на якім бы было паднята пытанне аб незалежнасці Новых Гебрыд. Гэта выклікала незадаволенасць сярод іншых партый выспаў[4].

У ліпені 1977 года на чарговай франка-братанскай урадавай канферэнцыі, на якую ўпершыню запрасілі партыі Новых Гебрыд (Партsя Вануаку байкатавала канферэнцыю), было прынята рашэнне аб прадастаўленні Новым Гебрыдам незалежнасці (дата не абмаўлялась)[4]. Першым крокам на шляхом да незалежнасці павінны былі стаць новыя выбары ў Асамблею, заснаванне міністраў Новых Гебрыд. Аднак па прычыне таго, што Партыя Вануаку вырашыла байкатаваць выбары і не прадставіла сваіх кандыдатаў, выбары не адбыліся. Партыя абвясціла аб стварэнні Народнага часовага ўрада, які б кантраляваў усе часткі краіны, у якіх перавагаюць прыхільнікі Вануаку[4]. 29 лістапада 1977 года партыя паспрабавала падняць свой сцяг над штаб-кватэрай у горадзе Порт-Віла, аднак сустрэла супраціў сярод прыхільнікаў умеранных[4].

Брытанская паліцыя, якая асцярожна адносілася да адкрытых сутыкненняў паміж апанентамі, выкарыстала ў Порт-Віле слёзатачывы газ (упершыню ў гісторыі Новых Гебрыд)[4]. У студзені 1978 года новая Асамблея выбрала былога афіцэра паліцыі Джорджа Калсакау галоўным міністрам. Партыя Вануаку, якая некалькі месяцаў таму распусціла Народны часовы ўрад, увайшла ў склад урада народнага адзінства. Брытанскі и французскі ўрады ўзгаднілі дату незалежнасці выспаў — 30 чэрвеня 1980 года.

Першы праламент пры новай канстытуцыі быў выбраны на аснове ўсеагульнага выбарчага права ў лістападзе 1979 года. Партыя Вануаку атрымала ў ім большасць, і яе лідэр, Уолтэр Ліні, стаў галоўным міністрам Савета міністраў Новых Гебрыд і ў далейшым — першым прэм’ер-міністрам Республікі Вануату. Наступныя шэсць месяцаў пасля выбараў былі адмененыя шматлікімі бязладзіцамі і пратэстамі ў горадзе Люганвіл, у якіх прыймалі ўдзел прыхільнікі палітычных сілаў, апазіцыйных Партыі Вануаку. 28 траўня 1980 года пратэстоўцы захапілі мясцовую радыёстанцыю, аэрапорт Санта-Пекоа і былы будынак брытанскага акружнога агенцтва ў Люганвіле, а таксама захапілі брытанскага камісара Джоба Дэйлса і 12 паліцэйскіх[5], пасля чаго абвясцілі на выспе Эспірыту-Санта і некаторых іншых паўночных выспах архіпелага дзяржаву Вемерана, якую ўзначаліў Джымі Стывенс. Таксама бязладзіцы прайшлі на выспе Тана.

Гісторыя

30 чэрвеня 1980 года Каралеўская марская пяхота Вялікабрытаніі і французскія дэсантнікі ўзнялі сцяг Вануату над ураднымі будынкамі ў горадзе Люганвіл. Такім чынам, 30 чэрвеня 1980 года спыніў сваё існаванне франка-брытанскі кандамініум Новых Гебрыд, замест якога на палітычнай карце свету з’явілася незалежная Рэспубліка Вануату. Тым часам бязладзіцы, якія пачаліся за некалькі дзён да агалошання незалежнасці, пераўтварыліся ў паўстанне. Тады паўстанцы блакавалі міжнародны аэрапорт Санта-Пекоа, знішчылі 2 масты і абвясцілі незалежнасць выспы Эспірыту-Санта як «дзяржава Вемерана». Стывенса падтрымалі франкамоўныя землеўладальнікі і амерыканскі бізнес-фонд Фонд Фенікса, які падтрымліваў стварэнне лібертарыянскай падаткавай гавані ў Новых Гебрыдах[6].

Французскі гарнізон на востраве не адрэагаваў на змену сітуацыі. Урад эвакуаваў з выспы каля 2000 сваіх прыхільнікаў і брытанскіх грамадзян. 8 ліпеня 1980 года прэм’ер-міністр Вальтэр Ліні з Вануа’Аку Паці папрасіў Вялікабрытанію і Францыю адправіць войскі, каб падавіць паўстанне на выспе Эспірыту-Санта[7]. Урад Францыі блакаваў спробы Вялікабрытаніі ўмяшацца ў канфлікт і развярнуць войскі для вырашэння крызіса, а французскія жаўнеры, якія былі дыслакаваныя на Эспірыту-Санту, не распачалі аніякай дзейнасці па нармалізацыі абстаноўцы ў рэгіёне. Такім чынам, па прычыне канфлікту паміж французамі і брытанцамі, іх войскі не прынялі ўдзелу ў падаўленні бунту, а толькі абмежаваліся аховай стратэгічных пунктаў, хаця некаторыя новыя войскі былі перадыслакаваныя на Вануату.

Тады прэм’ер-міністр Вануату Уолтэр Ліні звярнуўся да ўраду Папуа — Новай Гвінеі з прашэннем аб накіраванні войскаў для падаўлення паўстання[8]. 18 жніўня на Эспірыту-Санта высадзіўся адзін батальённы полк (з двума патрульнымі кацярамі і чатырма самалётамі) войскаў Папуа — Новай Гвінеі, якія занялі пазіцыі на Санта[9]. Пасля з’яўлення арміі Папуа — Новай Гвінеі на Эспірыту-Санта, сусветная прэса назвала адбываючыеся падзеі «Какосавымі войнамі». «Какосавая вайна» была кароткачасовай і незвычайнай. На працягу наступных дзён ішлі дробныя сутычкі з сепаратыстамі, але жыхары Эспірыту-Санта традыцыйна падтрымлівалі Папуа — Новую Гвінею як пабрацімаў-меланезійцаў, таму масавага супраціву з’яўленне войскаў Папуа — Новай Гвінеі і прыяднаўшыхся да іх войскаў Саламонавых астравоў не выклікала. Прыхільнікі Стывенса, якія вербаваліся перш за ўсё з меланезійскіх ні-вануату, а таксама з франкамоўнага насельніцтва вострава, не гледзячы на шматлікасць, былі ўзброены толькі прымітыўнай зброяй — дубінкамі, лукамі і састарэлымі стрэльбамі і лукамі, а таксама былі слабадысцыплінаваныя. Па гэтых прычынах у ходзе вайны колькасць ахвяраў была невялікай.

Вайна скончылася нечаканна, калі 30 жніўня 1980 года на адным з блокпастоў арміі Папуа — Новой Гвінеі пры спробе затрымання быў забіты сын Стывенса. На наступны дзень папуаскія атрады занялі бастыёны паўстанцаў у Танафа і Порт-Ольры і тады Джымі Стывенс сдаўся, заявіўшы, што ніколі не думаў, што камусьці будзе нанесена шкода ад яго дзеянняў[10].

У сярэдзіне верасня 1980 года было ўсё канчаткова скончына з супрацівам прыхільнікаў дзяржавы Вемерана.

На судзе Стывенса былі прадстаўлены доказы падтрымкі руха «NaGriamel» Фонда Фенікса, таксама было даказана, што французскі ўрад таемна падтрымліваў Стывенса ў яго дейнасці. Стывенсу было прысуджана 14,5 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю бязладзіц[11], ён заставаўся ў турме да 1991 года[12].

Паўстанне на выспе Тана

Бязладзіцы ахапілі таксама і выспу Тана, які ляжыць на поўдні новагебрыдскава раёна. 26 мая 1980 года мяцежнікі, узброеныя агнястрэльнай зброяй і выбухоўкай, напалі на ўрадавую адміністрацыю ў Ісангеле і ўзялі ў закладнікі. Тады умяшалася брытанская паліцыя. Ноччу 10 чэрвеня група паўстанцаў адправілася з Сульфур-Бэй у Ісангель, каб вызваліць палонных пабрацімаў. Раніцай яны напалі на паліцэйскі ўчастак. У выніку перастрэлкі былі смяротна паранены іх лідар — Алексіс Іолу. З яго смерцю паўстанне на Тане скончылася.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Tufala, 2002, p. 22
  2. Beasant, стр. 19.
  3. 1 2 Tufala, стр. 63.
  4. 1 2 3 4 5 Tufala, стр. 65.
  5. Zakładnicy zostali zwolnieni 6 czerwca i odesłani do Port Vila na pokładzie francuskiego statku „Armagnac”.
  6. Treaster, Joseph B.. U.S. Land Developer Aids New Hebrides Dissidents(англ.)  . Праверана 9 мая 2022.
  7. New Hebrides Asks for Aid in Revolt; Plea Might Go to U.N.(англ.)  . Праверана 9 мая 2022.
  8. Times, Bernard D. Nossiter and Special To the New York. VANUATU, NEW PACIFIC NATION, MOVING TOWARD SEAT AT U.N.(англ.)  . Праверана 10 мая 2022.
  9. PM - Alexander Downer announces moves toward a new foreign policy (нявызн.). www.abc.net.au. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2022. Праверана 10 мая 2022.
  10. New Hebrides Rebel Urges Peace; Willing to Fight British and French One British Officer Injured(англ.)  . Праверана 10 мая 2022.
  11. Miles, стр. 23.
  12. South Pacific Rebel Seized(англ.)  . Праверана 11 мая 2022.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыя Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных