wd wp Пошук:

Казіс Гедрыс

Казіс (Казімір Юозавіч) Гедрыс (літ.: Kazys Giedrys; 15 сакавіка 1891, мястэчка Салас, цяпер Рокішкіскі раён(руск.) бел. — 27 снежня 1926, Каўнас) — бачны дзеяч камуністычнага руху Літвы. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны[1].

Біяграфія

Сын дзяка. Член КПСС з 1917 года[1]. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Пецярбургу[1], падаўлення бунту Керанскага — Краснова(руск.) бел.. З сакавіка 1918 года старшыня Петраградскай літоўскай секцыі РКП(б) і Петраградскага аддзялення Камісарыята па літоўскіх справах.

Са студзеня 1919 года прадстаўнік Часовага рабоча-сялянскага ўрада Літвы, з сакавіка 1919 — СНК Літоўска-Беларускай ССР пры СНК РСФСР[1]. Дэлегат 8-га з’езда РКП(б). У жніўні-верасні 1919 па заданні ЦК КП(б)ЛіБ ствараў камуністычнае падполле ў Мінску, Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Гродне, Ашмянах[1]. З верасня 1919 сакратар падпольнага(руск.) бел. цэнтральнага бюро КП Літвы і Беларусі ў акупаваным палякамі Вільнюсе. У чэрвені 1920 арыштаваны. Па абмене палітвязнямі паміж РСФСР і Польшчай у сакавіку 1921 прыбыў у Маскву[1]. Дэлегат 1-га(руск.) бел. і 3-га(руск.) бел. Кангрэсаў Камінтэрна[1]. З лістапада 1921 сакратар Літоўскай секцыі пры ЦК РКП(б). У 1923 годзе загадчык аддзелам Магілёўскага павятовага камітэта РКП(б)[1]. З кастрычніка 1923 года ў партыйным падполлі ў Каўнасе[1], член ЦК КП Літвы(руск.) бел..

За рэвалюцыйную дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны (1920, 1924) і заключаны ў турму[1].

Ваенны пераварот у Літве (1926)

Асноўны артыкул: Ваенны пераварот у Літве (1926) Арыштаваны пасля перавароту ў Літве, які адбыўся пад кіраўніцтвам А. Смятоны 17 снежня. Разам з іншымі кіруючымі работнікамі Камуністычнай партыі Літвы(руск.) бел. паўстаў перад ваенным трыбуналам па абвінавачванні ў падрыхтоўцы да камуністычнага паўстання і разам з Юозасам Грэйфенбергерысам(руск.) бел., Раполасам Чарнасам(руск.) бел. і Каралісам Пожалам(руск.) бел. прысуджаны да смяротнага пакарання. Асуджаныя былі расстраляны 27 снежня 1926 у VI форце Каўнаса[1].

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Гедрис Казимир Юозович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 142. — 737 с.
  2. Keturi komunarai Архівавана 23 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Расстраляныя ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новааляксандраўскім павеце
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Камуністы Літвы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю рэвалюцыянеры
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рокішкіскім раёне
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Літвы