wd wp Пошук:

Казімір Аляксандравіч Скірмунт

Казімір Скірмунт (1824—1877) — землеўласнік, архітэктар.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў герба «Дуб». Нарадзіўся ў сям’і прадпрымальніка і прамыслоўца Аляксандра Скірмунта і Канстанцыі з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкі мінскага губернатара Казіміра Сулістроўскага. Акрамя Казіміра ў сям’і было яшчэ 10 дзяцей: пяцёра сыноў і пяцёра дачок.

Казімір Скірмунт як уладальнік маёнтка Калоднае прадстаўляў Пінскі павет у Мінскім губернскім Камітэце паляпшэння сялянскага жыцця (1858), а пасля адмены прыгону ў 1861 г. актыўна працаваў як міравы пасярэднік.

Падчас паўстання 1863 г. ён пакінуў гэтую пасаду і адмовіўся падпісаць «адрас» на імя расійскага імператара, у якім мінская шляхта выказвала сваю адданасць расійскаму прастолу. Быў арыштаваны і змешчаны разам з іншымі былымі міравымі пасярэднікамі, якія таксама адмовіліся ад пасады, у будынку Мінскага шляхецкага схода, а потым высланы ў Кастраму. Як удзельніца паўстання была выслана ў Тамбоў і ягоная жонка, таленавіты скульптар Гелена Скірмунт (1827—1874). Маёнткі падвергліся прымусоваму продажу. Дачку Канстанцыю (1851—1934), якая стане вядомай грамадскай дзяячкай і публіцысткай, выхоўвала бабуля Гартэнзія Скірмунт з Ордаў.

Пасля вяртання з ссылкі ў 1867 г. Казімір, якому не дазволілі застацца на Міншчыне, атрымаў ад бацькі падарунак у выглядзе балаклаўскіх вінаграднікаў і паехаў у Крым. Гелена Скірмунт разам з дачкой Канстанцыяй далучыліся да яго праз два гады.

Магілы Казіміра і Гелены Скірмунтаў

Пахаваны на старых каталіцкіх могілках у Пінску побач з жонкай і цешчай Гартэнзіяй Скірмунт з Ордаў.

Сям’я

У шлюбе з мастачкай Геленай Скірмунт (1827—1874) меў дзяцей[3]:

Творчасць

Будынак былога дваранскага пяцікласнага вучылішча ў 1920-я гг.

Зноскі

  1. https://www.sejm-wielki.pl/b/psb.30112.2
  2. надмагілле
  3. Колодное(руск.) . Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.. Праверана 24.07.2021.
  4. О Пинской гимназии

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1824 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скірмунты
Катэгорыя·Памерлі ў 1893 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Памерлі ў 1880 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы