wd wp Пошук:

Казялец кашубскі

Казялец кашубскі[3] (Ranunculus cassubicus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.

Назва

Відавы эпітэт дадзены па назве паўночна-ўсходняй частцы Прусіі — Кашубіі (у ранейшым напісанні — Касубіі):380.

Беларускія назвы: казялец касубскі, гладышнік, курачча слепата, ладышнік[4], казялец[5], курачча слепата[6][7].

Батанічнае апісанне

Сцябло 30-60 см вышынёй, прамое, у верхняй частцы слаба галінастае.

Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, суцэльнае, шурпатае. Сцябловае лісце нашмат драбней, пальчатарассечанае.

Кветкі адзіночныя або сабраныя ў паўпарасонік. Чашачка злёгку апушаная, вяночак дыяметрам 2-3 см, светла-жоўтага колеру. Цвіце ў чэрвені. Формула кветкі:

K

5

C

5

A

G

{\displaystyle \ast K_{5};C_{5};A_{\infty };G_{\infty }}

\{\displaystyle \ast K_\{5\}\;C_\{5\}\;A_\{\infty \}\;G_\{\infty \}\}.

Плод — шматарэшак.

Цвіце з красавіка па май.

Месцапражыванне

Расце ў разрэджаных лісцяных лясах.

Арэал

Распаўсюджаны ў Скандынавіі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры.

У Расіі вядомы з еўрапейскай часткі і з Алтая.

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец кашубскі
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Класіфікацыя

Казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus) апісаны К. Лінеем у 1753 годзе ў Species Plantarum (1753, Sp.Pl. :551)[8](«Habitat in Cassubia, Sibiria»).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. {{{загаловак}}}. — 1753. — P. 551.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Казялец
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ядавітыя расліны