wd wp Пошук:

Казялец залацісты

Казялец залацісты (Ranúnculus aurícomus) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Атрутны.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Сцябло да 40 см вышынёй, прамое, амаль голае.

Прыкаранёвае лісце доўгачарашковае, круглява-пупышкападобнае, 3-5-паасобнае, з клінападобнымі сегментамі. Сцябловае лісце сядзячае, пальчатарассечанае.

Кветкі дробныя, яркія, пялёсткі зваротнаяйкападобныя, чашачка апушаная.

Плод — апушаная аднанасеннаялістоўка.

Месцапражыванне

Расце ў лясах, на лугах, на сырых месцах. Цвіце з красавіка па чэрвень.

Арэал

Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі.

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец залацісты
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Казялец
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных