wd wp Пошук:

Казялец

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казялец. Казяле́ц[3] (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Апісанне

Шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.

Арэал і віды

Аб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаў[4]). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: казялец едкі (Ranunculus acris), народная назва курыная слепата, казялец паўзучы (Ranunculus repens), казялец пякучы (Ranunculus flammula), казялец залацісты (Ranunculus auricomus), казялец шарсцісты (Ranunculus lanuginosus), казялец шматкветны (Ranunculus polyanthemos), казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus), казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.

Выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ranunculus(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Казялец
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара