wd wp Пошук:

Казьянкаўскі манетны скарб

Казья́нкаўскі манетны скарб — манетны скарб, знойдзены ў 1973 годзе каля вёскі Каз’янкі Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. З’яўляецца адным з буйнейшых грашовых скарбаў, знойдзеных на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Скарб ухаваны ў 940-я гады. Складаецца з загорнутых у бяросту куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата. З іх захавалася 7588 манет эміраў Саманідаў, Сафарыдаў, халіфаў Абасідаў, волжскай Балгарыі і імітацыі манет Саманідаў і Абасідаў.

Скарб захоўваецца ў Полацкім краязнаўчым музеі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Скарбы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Славутасці Полацкага раёна