wd wp Пошук:

Кадзя Маладоўскі

Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (індан.: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי, англ.: Kadya Molodovsky; 10 мая 1894 — 23 сакавіка 1975) — яўрэйская пісьменьніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык з Беларусі, ураджэнка Бярозы-Картускай. Пісала на ідыш. Аўтарка вядомага ў перакладзе Самуіла Маршака на рускую мову верша «Багаж».

Біяграфія

Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і рускую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Ільвом Сімхам. У 1927 годзе выдыла першую кніжку паэзіі «Kheshvendike Nekht». У 1935 годзе разам са сваім мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістраваліся пад прозвішчам Маладоўскі. Ад 1948 да 1952 году сям’я жыве і працуе ў Тэль-Авіве. Памерла ў доме для састарэлых у Філадэльфіі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France Qadye Molodowsqi // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозе
Катэгорыя·Паэты на іўрыце
Катэгорыя·Памерлі ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Пісьменнікі на іўрыце
Катэгорыя·Памерлі 23 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэтэсы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку