wd wp Пошук:

Кабальцін

Кабальці́н, кобальтавы блішчак — мінерал класа сульфідаў, сульфід кобальту і мыш’яку, CoAsS. Упершыню апісаны ў 1832 годзе[1].

Утрымлівае да 34 % кобальту, прымесі жалеза (да 16 %, феракабальцін)[2]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі[1]. Утварае крышталі кубічнай і актаэдрычнай формы, зярністыя агрэгаты, украпіны, пражылкі. Непразрысты. Колер серабрыста-белы з ружаватым адценнем. Бляск металічны. Колер рысы чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,1—6,2[2] (6,33[1]) г/см³. Крохкі.

Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах. Радовішчы ў Канадзе, Нарвегіі, Швецыі, Германіі, Аўстраліі, Марока, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Інданезіі, Азербайджане, Расіі (Каўказ, Урал, Краснаярскі край), Замбіі, на востраве Куба[1].

Кабальцін — важная руда на кобальт.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Кобальтин // Каталог Минералов(руск.)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мінералы кобальту
Катэгорыя·Мінералы мыш’яку