wd wp Пошук:

Зянон Пяткевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пяткевіч. Зянон Пяткевіч (польск.: Zenon Pietkiewicz; 27 мая 1862, фальварак Прушын (сучас. Хойнікшчына), Рэчыцкі павет3 ліпеня 1932, Варшава) ― польскі пісьменнік, журналіст, публіцыст, этнограф. Брат Часлава Пяткевіча.

Біяграфія

Сын Генрыка Пяткевіча і Паўліны Кржыжаноўскай. Вучыўся ў Варшаўскім ўніверсітэце, апякаў яго дзядзька ― Антоній Пяткевіч (пісьменнік Адам Плуг). Спачатку паступіў на факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але скончыў курс на юрыдычным факультэце. З 1885 года працаваў у «Газеце Радамскай»[1].

У 1887—1912 гадах супрацоўнічаў з газетай «Prawda», дзе вёў калонку аб правінцыйным жыцці пад назвай «На гарызонце». Там ім быў надрукаваны крытычны артыкул «Янка Купала. Адвечная песня», дзе сцвярджалася, што беларускай літаратуры няма і што Купала — «інтэлігент, які пераапранаецца ў пастуховую скуру»[2] Пасля рэзкага водгуку на рэцэнзію З. Пяткевіча ў «Нашай ніве» апошні даслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» ліст, у якім на беларускай мове пісаў, што яго няслушна зразумелі: «Калі я сказаў, што няма яшчэ беларускай літаратуры, то значыць, што няма яе мінуўшчыны, але я веру ў будучыню жывога народу. Беларуская літаратура яшчэ творыцца, расце з гэтага народу»[3] [4].

У 1889—1893 гадах пісаў для «Штоднёвага аглядальніка»[5]. В 1891—1897 гадах выдаваў штомесячны часопіс «Бібліятэка Варшаўска»[6]. У 1900 годзе рэдактар варшаўскага часопіса «Эканаміст».

Удзейнічаў у сацыялістычным руху як сябра польскай сацыялістычнай партыі «Пралетарыят». Пасяліўшыся ў Лодзі, працаваў дырэктарам Таварыства заахвочвання сацыяльнай работы, актыўна адначасова сапрацоўнічаў з «Кур’ерам Варшаўскім». З 1913 года супрацоўнік варшаўскага часопіса «Залаты Рог».

Пахаваны на Старых Павонзках ў Варшаве.

Творы

Зянона Пяткевіча, які правёў дзяцінства ў беларускай глыбінцы, займала матэрыяльная культура беларусаў. Ён неаднаразова звяртаўся да беларускай тэмы, так з’явіліся працы «Аб Палессі» (1882), «Народ Літоўскага Палесся» (1883—1885) і іншыя[7][8].

Зноскі

  1. Teofil Rewoliński ok. 1883 założył Gazetę Radomską (pierwsze polskojęzyczne pismo periodyczne ukazujące się na terenie Gubernia radomska | guberni radomskiej), wychodziła w latach 1884—1917 zmieniając w roku 1905 nazwę na «Głos Radomski»
  2. Наша Ніва, 1910, № 38 Архівавана 2 кастрычніка 2017.
  3. Наша Ніва, 1910, № 46(недаступная спасылка)
  4. Алесь Смалячук. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. — Гродна: Беларускае гістарычнае таварыства, 2001. — С. 272. — 332 с. — ISBN 985-417-345-1.
  5. Tygodnik wydawany w Warszawie w latach 1866—1904 pod redakcją Adama Wiślickiego
  6. Miesięcznik literacko-naukowy ukazujący się w Warszawie w latach 1841—1914, poczytny, utrzymujący przez cały czas swego istnienia wysoki poziom Biblioteka Warszawska
  7. Пяткевіч Зянон // Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. — Мн.: 1982. — Т. 5.
  8. Анатоль Літвіновіч.Усходняе Палессе ў працах З. Пяткевіча

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі факультэта права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Этнографы Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая