wd wp Пошук:

Зульфікар Алі Бхута

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Зульфікар Алі Бхута (5 студзеня 1928, Ларкана, Брытанская Індыя — 4 красавіка 1979, Равалпіндзі, Пакістан) — пакістанскі палітычны дзеяч. Прэзідэнт і прэм’ер-міністр Пакістана. Зрынуты падчас ваеннага перавароту, а затым — пакараны смерцю.

Дзяцінства і юнацтва

Нарадзіўся ў багатай мусульманскай сям’і ў Ларкане (Брытанская Індыя, цяпер — Пакістан). Сын пакістанскага палітыка Шаха Наваза Бхута. Адукацыю атрымаў у Індыі, ЗША і Вялікабрытаніі.

У 1947 годзе паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі. У 1949 годзе перавёўся ў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, які скончыў з адзнакай у 1950 годзе з атрыманнем ступені ў галіне палітычных навук. У тым жа годзе паступіў у каледж Крайст-Чорч Оксфардскага ўніверсітэта, дзе атрымаў ступень магістра права і з адзнакай ступень магістра ў галіне палітычных навук.

Палітычная дзейнасць

У 1957 годзе працаваў у пакістанскім прадстаўніцтве пры ААН, у 1963 годзе стаў міністрам замежных спраў Пакістана. На гэтай пасадзе марна дамагаўся рашэння пакістана-індыйскай спрэчкі аб Кашміры. У 1966 годзе выступіў з крытыкай прэзідэнта Аюб-Хана за падпісанне Ташкенцкай дэкларацыі, пасля чаго пайшоў у адстаўку з пасады міністра замежных спраў, а ў 1967 годзе заснаваў апазіцыйную Пакістанскую народную партыю (ПНП).

Будучы жорсткім палітыкам, Бхута адважыўся на рэзкія перамены ў дзяржаве і прапанаваў лозунг: «Іслам — наша вера, дэмакратыя — наша форма ўлады, сацыялізм — наша эканамічная сістэма». Ён заклікаў «аднавіць дэмакратыю», прапаноўваў праграму эканамічных рэформаў пад назвай «ісламскі сацыялізм». Быў арыштаваны і заключаны ў турму (1968—1969).

На парламенцкіх выбарах 1970 года ПНП заваявала большасць галасоў у заходняй частцы краіны, але перамогу атрымала партыя «Авамі ліг», якая выступала за аўтаномію Усходняга Пакістана. Пераемнік Айюб-хана прэзідэнт Ях’я Хан абвясціў вынікі выбараў несапраўднымі, што выклікала грамадзянскую вайну, якая ў выніку прывяла да ўтварэння незалежнай дзяржавы Бангладэш. Ях’я Хан вымушаны быў сысці ў адстаўку, і 21 снежня 1971 года Бхута заняў пост прэзідэнта Пакістана. За аказаную яму дапамогу ў барацьбе з Ях’я Ханам генерал Мухамад Зія-уль-Хак атрымаў пасаду начальніка штаба сухапутных войскаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Zulifikar Ali Bhutto // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сіндзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Пакістане
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Пакістана