wd wp Пошук:

Мухамед Аюб Хан

Муха́мед Аю́б Хан (англ.: Ayub Khan, 14 мая 1907 — 19 красавіка 1974) — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і прэзідэнт Пакістана з 1958 па 1969 г.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Харыпуры; па этнічнай прыналежнасці пуштун[4].

Калі ў 1947 годзе быў створаны Пакістан, Аюб Хан узначаліў узброеныя сілы ва Усходнім Пакістане (цяпер Бангладэш).

Патомны ваенны, бацька Мухамеда служыў у брытанскай арміі ў чыне субедар-маёра. Скончыў Мусульманскі ўніверсітэт у Алігарху, затым Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Да моманту здабыцця Пакістанам незалежнасці быў самым старэйшым па званні мусульманскім афіцэрам.

У 1951 годзе быў прызначаны галоўнакамандуючым пакістанскай арміяй.

З 1954 па 1956 г. займаў пасаду міністра абароны, а пасля ваеннага перавароту 1958 года стаў главой ваеннага рэжыму.

У 1960 годзе фармальна легітымізаваў сваё становішча на чале дзяржавы рэферэндумам.

На пасадзе главы дзяржавы Мухамед Аюб Хан ініцыяваў Другую інда-пакістанскую вайну, праводзіў праамерыканскую знешнюю палітыку, менавіта ў яго кіраванне адбылося ўступленне Пакістана ў Багдадскі пакт, потым СЕНТА і СЕАТА. Праводзіў палітыку паскоранага эканамічнага росту і ўмеранай зямельнай рэформы. Дамогся прыняцця другой пакістанскай канстытуцыі, якая абмежавала палітычнае жыццё рамкамі так званых «асноўных дэмакратычных правоў».

У сакавіку 1968 года Аюб Хан цяжка захварэў і страціў палітычны кантроль над краінай.

У сакавіку 1969 года Аюб Хан сышоў у адстаўку пад ціскам палітычнай апазіцыі.

Зноскі

  1. 1 2 Mohammad Ayub Khan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mohammed Ayub Khan // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Bibliothèque nationale de France Muhạmmad Ayūb Khān // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. Jaffrelot, Christophe (2004). A history of Pakistan and its origins. Anthem Press. pp. 69. ISBN 1843311496, 9781843311492. http://books.google.com/books?id=Q9sI_Y2CKAcC&lpg=PP1&pg=PA69#v=onepage&q&f=false. Retrieved on 2010-08-22.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Нішан-е-Пакістан»
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Военачальнікі
Катэгорыя·Кіраўнікі Пакістана
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Пакістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайбер-Пахтунхва
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Пакістане
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Пакістана