wd wp Пошук:

Зукар

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Зукар (араб. ازقر‎‎) — найбуйнейшы востраў архіпелага Ханіш у Чырвоным моры. Уваходзіць у склад Емена. Плошча сушы - 120 км². Ненаселены.

Геаграфія

Востраў Зукар месціцца на поўдні Чырвонага мора ў 210 км на паўднёвы захад ад горада Сана, сталіцы Емена. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 18,42 км. Найбольшая шырыня — 12 км. Зукар складаецца з дзвюх частак — вялікай паўночнай і малой паўднёвай, аб’яднаных кароткім перасмыкам (1,69 км у шырыню). Кожная частка — паверхня вулкана. Найвышэйшы пункт — гара Зукар (571 м) на поўначы вострава. Берагі скалістыя. Толькі ў некаторых месцах вылучаюцца камяністыя пляжы.

Клімат трапічны пустынны. Найбольш спякотны месяц — жнівень, калі тэмпература паветра вагаецца ад +24°C да +35°C, найбольш прахалодны — снежань з ваганнем ад +15°C да +27°C. Ападкі ў выглядзе дажджу здараюцца пераважна ў ліпені і жніўні дзякуючы вільготнаму мусону з Індыйскага акіяна, аднак іх колькасць рэдка перавышае 2 мм у месяц.

Прырода

З-за засушлівага клімата і шчолачных вулканічных глебаў, флора і фаўна вострава Зукар вельмі бедныя. На скалах сезонна спыняюцца пералётныя птушкі. Аднак прыбярэжныя воды славяцца сваім багаццем. Іх насяляюць дэльфіны, марскія чарапахі, рэдкія віды рыб і каралаў.

Гісторыя

У XVII - пачатку XX стст. востраў Зукар фармальна належыў Асманскай імперыі, выкарыстоўваўся арабскімі гандлярамі і піратамі ў якасці часовай базы. З 1967 г. у складзе еменскіх тэрыторый. У 1993 - 1998 гг. на востраў Зукар таксама прэтэндавала Эрытрэя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Чырвонага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Емена
Катэгорыя·Незаселеныя астравы