wd wp Пошук:

Зубніца клубняносная

Зубніца клубняносная[3] (Cardamine bulbifera) — шматгадовая расліна з роду Зубніца (Cardamine) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя

Голая травяністая расліна вышынёй 40—70 см, з доўгім паўзучым мясістым карэнішчам, пакрытыя мясістай лускаю. Сцябло прамастаячае, простае. Лісце перыстарассечанае, чарашковае. Кветкі даўжынёй 1—1,5 см, сабраны ў шчытковападобны нешматкветны пэндзаль.

Плады — коса ўверх накіраваныя струкі даўжынёй да 3,5 см. Насенне жоўта-бурае, бліскучае. У пазухах лісця і суквеццяў невялікія клубянькі. Цвіце ў красавіку — маі на працягу 1,5—2 тыдняў.

Распаўсюджанне

Расце ў цяністых шыракалістых лясах і хмызняках у Карпатах, на Палессі, у лесастэпу, у Крыму.

Ахоўны статус

Занесена ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці[4]. Ахоўваецца таксама ў Беларусі, Латвіі[5], Літве, на тэрыторыі Еўрапейскай часткі Расіі[6].

Паходжанне назвы

Старая назва роду (Dentaria) паходзіць ад лацінскага слова, якое ў перакладзе азначае зуб. Назва віду ў перакладзе з лацінскай мовы — «клубняносная».

Размнажэнне

Расліна размнажаецца насеннем, вегетатыўна (часткамі карэнішчаў) і бульбачкамі.

Эстэтычныя характарыстыкі

Зубніца дэкаратыўная расліна. Ружова-ліловыя пэндзлі кветак і зеляніна з выразанымі лісцямі робяць яе ўпрыгажэннем лясоў. Сарваная расліна хутка вяне. Іншыя 2 віду зубніцы адрозніваюцца тым, што ў пазухах іх лісця і суквеццяў няма клубянькоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Dentaria bulbifera L.
  4. Віды раслін, занесеныя ў чырвоны спіс Харкаўскай вобласці Архівавана 24 верасня 2010.
  5. Зубніца клубняносная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)
  6. Зубянка клубненосная — Dentaria bulbifera L.: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зубніца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны