wd wp Пошук:

Зоя Якаўлеўна Сярова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сярова. Зоя Якаўлеўна Сяро́ва[1] (22 чэрвеня 1929, Мінск2008) — вучоны ў галіне фітапатафізіялогіі[2], доктар біялагічных навук (1987), прафесар (2001).

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла разам з маці ў Мінску і дапамагала ёй у падпольнай рабоце і выратаванні яўрэйскага насельніцтва[3]. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала навуковым супрацоўнікам ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці і выкладчыкам у сярэдняй школы ў Трасцянцы[3]. У 1956 годзе паступіла ў аспірантуру ў Аддзел сістэматыкі і фізіялогіі ніжэйшых раслін Акадэміі навук БССР, дзе навучалася пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча[3]. З 1956 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі малодшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром аддзела, у 1971—1982 гадах — загадчыкам аддзела, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасць

з. Я. Сяровай належаць навуковыя працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіялагічнай канцэпцыі фітагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі. Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  2. Фізілогія хворай расліны
  3. 1 2 3 Серова Зоя Яковлевна (1929 – 2008 гг.), доктор биологических наук, профессор (руск.)  // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Фізіёлагі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Патафізіёлагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Праведнікі народаў свету
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў