wd wp Пошук:

Зоя Міхайлаўна Сяргеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргеева.

Зоя Міхайлаўна Сяргеева (11 лістапада 1936, с. Ільінскае, Дзмітраўскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1980).

Біяграфія

У 1959 г. скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 19591997 гг. працавала ў Інстытуце археалогіі Расійскай акадэміі навук.

Абследавала археалагічныя помнікі ў Віцебскай вобласці. Даследавала курганы VIIIXIII стст. у Верхнядзвінскім (у т.л. курганны могільнік Дзянісенкі[1]) і Талачынскім раёнах, вывучала этнічны склад і матэрыяльную культуру сельскага насельніцтва паўночнай Беларусі канца 1-га — пачатку 2-га тысячагоддзяў н.э.

Вучоная выявіла элементы пахавальнага абраду і матэрыяльнай культуры ўсходніх славян Паўночнай Беларусі, аналагічныя старажытнасцям балцкіх плямён, што тлумачыць захаваннем традыцый даславянскага насельніцтва, якое жыло тут да XI — пачатку XII стст., і кантактамі з суседнімі рэгіёнамі. Па знаходках балцкіх рэчаў даследавала сувязі крывічоў з суседнімі балцкімі плямёнамі ў дамангольскі час. На яе думку, у XXI стст. больш значае ўздзеянне на заходнерускія землі было з боку суседніх усходнеславянскіх плямён крывічоў на балцкі рэгіён. Даследавала курганы каля Друцка (Багрынава). Устанавіла, што тэрыторыю на ўсход ад Друцка ў XI ст. засялялі крывічы.

Працы

Кнігі і брашуры

Артыкулы ў перыядычных і серыйных выданнях

Зноскі

  1. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзмітраўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы