wd wp Пошук:

Золтан Кодай

Мемарыяльная дошка памяці З. Кодая ў Будапешце

Золтан Кодай (венг.: Kodály Zoltán; 16 снежня 1882, Кечкемет — 6 сакавіка 1967, Будапешт) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.

З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.

З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.

У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.

Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.

Музычныя творы

Духоўная музыка

Аркестравыя кампазіцыі

Камерная музыка

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Zoltán Kodály // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118564145 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.

Літаратура

Сачыненні

Kodaly, Zoltan «Wege zur Musik», Budapest, Corvina Kiado 1983.

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Музычнай акадэміі Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Венгрыі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фаркашрэці
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кошута
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Кампазітары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Музычная акадэмія Ферэнца Ліста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кечкемеце
Катэгорыя·Кампазітары Венгрыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Выпускнікі Будапешцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Будапешце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы