Золтан Кодай (венг.: Kodály Zoltán; 16 снежня 1882, Кечкемет — 6 сакавіка 1967, Будапешт) — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі.
З дзяцінства граў на скрыпцы, вучачыся ў бацькі, музыканта-аматара. У 1900 г. паступіў на аддзяленне моў Будапешцкага ўніверсітэта і адначасова ў клас кампазіцыі Ганса фон Кеслера ў Каралеўскую Венгерскую акадэмію музыкі. Па заканчэнні курса на працягу года вучыўся ў Парыжы ў Шарля Відора.
З 1905 г. займаўся зборам твораў венгерскай народнай музычнай спадчыны, з гэтай мэтай ездзіў па вёсках розных венгерскіх правінцый. Пачынаючы з 1906 года публікаваў, сумесна з Белай Бартакам, шматлікія зборнікі народных песень. З 1912 года — прафесар Музычнай акадэміі ў Будапешце. Сярод яго вучняў былі такія ў будучыні вядомыя дзеячы музычнай культуры, як Габар Дарваш, Антал Дорату, Золтан Гардоньі і інш. У гэты перыяд кампазітар актыўна займаўся тэорыяй музыкі, пісаў працы па музычнай педагогіцы. У прыватнасці, сумесна са сваім вучнем І. Адамам распрацаваў метад Кодая, асабліва паспяховы пры навучанні непрафесійных музыкантаў і харавых груп.
У гады Першай сусветнай вайны кода, сумесна з Белай Бартакам, працаваў у сектары музыкі аддзела прэсы ваеннага міністэрства Аўстра-Венгрыі ў Будапешце. У 1942 годзе выйшаў у адстаўку атрымаўшы званне ганаровага прафесара, у самым канцы Другой сусветнай вайны стаў прэзідэнтам Венгерскага савета мастацтваў. У 1966 годзе быў сфарміраваны названы ў яго гонар струнны квартэт.
Ганаровы прэзідэнт ІСМЕ. За заслугі ў галіне музычнага мастацтва быў адзначаны ўзнагародамі Венгерскай Народнай Рэспублікі. Другі ганаровы прэзідэнт ІСМЕ.
Kodaly, Zoltan «Wege zur Musik», Budapest, Corvina Kiado 1983.
Тэмы гэтай старонкі (24):