wd wp Пошук:

Знамя юности

Сучасны лагатып газеты.

«Зна́мя ю́ности» (бел.: Сцяг юнацтва) — беларуская грамадска-палітычная газета для моладзі.[1]

Гісторыя

Утворана ў 1938 годзе як сумесны друкаваны орган Цэнтральнага камітэта і Мінскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі. Першы нумар выйшаў 10 красавіка 1938 года. Першапачатковая назва — «Сталінская моладзь». Заснавальнікам з 1956 года з’яўляўся ЦК ЛКСМ Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны выходзіла на адным з франтоў Чырвонай Арміі ў выглядзе ўлёткі фармату А4. Першы поўнафарматны пасляваенны нумар выйшаў 6 ліпеня 1945 года. У чэрвені 1956 году перайменаваная ў «Знамя юнацтва». У розны час заснавальнікамі выданні з’яўляліся: ЦК ЛКСМ Беларусі, Савет Міністраў, Дзяржкамітэт па справах моладзі, ГА «БПСМ», Дэпартамент па справах моладзі Міністэрства адукацыі. У 2004 годзе яе заснавальнікамі сталі Міністэрства адукацыі і ГА «БРСМ».[2]

20 жніўня 1991 года, у сувязі са жнівеньскім путчам, з друку не выйшаў нумар газеты, бо ў ім змяшчаўся матэрыял супраць путчыстаў.

Зноскі

  1. Газета «Знамя юности» (руск.) . TamBY.info. Праверана 10 верасня 2018.
  2. Знамя Юности (руск.) . СМІ Беларусі. Праверана 10 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат