wd wp Пошук:

Здзітаўскі сельсавет

Здзі́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Здзітава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Углянскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Угляны. 8 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Міжлескага сельсавета перададзены вёскі Дзягелец, Машковічы, Шылін і Шылінок[1]. У 1964 годзе ў склад Бярозаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Горач, Навасёлкі, Падоссе і Парослава)[2]. У 1978 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Здзітава. 18 студзеня 1988 года сельсавет перайменаваны ў Здзітаўскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1245 чалавек[3], з іх 89,4 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 2,4 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Здзітаўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат