wd wp Пошук:

Звычайны ліс у Беларусі

Звычайны ліс у Бярэзінскім біясферным запаведніку

Звычайны ліс для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік беларускай фаўны сабачых.

Гісторыя

Пудзіла ліса ў Слуцкім краязнаўчым музеі

Паляўніча-прамысловы звер: у 1924-75 нарыхтоўчымі пунктамі закуплена 445 тысяч шкурак лісаў, з іх у 1970-75 14 тысяч. На пачатак 1980-х гадоў у БССР было каля 25,4 тысяч асобін ліса звычайнага[1].

Сучасная папуляцыя

Колькасць лісаў, якія жылі ў паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2014 год складала 29700 асобін[2]. Агульная колькасць лісы ў Беларусі складае прыблізна 35 — 45 тысяч асобін[3].

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

Чарна-буры ліс у Гродзенскім заапарку

Звычайныя лісы жывуць у Гродзенскім, Віцебскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.

Біялогія

Звычайны ліс у Мінскім заапарку

У Беларусі ва ўсіх раёнах трапляецца падвід ліс звычайны сярэднярускі (Vulpes vulpes vulpes)[1], які распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі і з’яўляецца звычайным відам фаўны. Колькасць лісаў з году ў год неаднолькавая. Гэта вызначаецца многімі прычынамі, сярод якіх вызначальнымі з’яўляюцца ваганне колькасці мышападобных грызуноў — іх асноўнага корму, а таксама ўмоў надвор’я, асабліва зімовых[3].

Месцапражыванні такога пластычнага віду, як лісы, разнастайныя. Яны жывуць як у розных лясных масівах, так і сярод аграландшафтаў, уключаючы ўскраіны паселішчаў чалавека. Ліс аддае перавагу месцам, дзе часта чаргуюцца спрыяльныя па кармавых умовах біятопы: лугі, палі, вадаёмы, балоты, участкі лесу, зараснікі хмызняку. Пазбягае ліс толькі шырокіх моцна забалочаных тэрыторый. Рэдка яго можна сустрэць сярод аднатыпных лясных масіваў, але затое ён ахвотна засяляе іх ўскраіны.

Навуковыя даследаванні лісаў у Беларусі

Пудзіла ліса звычайнага ў Музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь

Даследванні лісаў у Беларусі праходзяць у тым ліку ў межах вывучэння распаўсюджання сярод жывёл у прыродзе і ў няволі шаленства і гельмінтозаў[4][5][6][7] або атрымання дадзеных для паспяховага вырошчвання лісаў на зверафермах[8].

Ахова

Лісы ў Беларусі не ахоўваюцца. На іх дазволена паляванне з першай суботы кастрычніка па 31 студзеня[9]

У культуры

Памятная манета Нацбанка Беларусі

У літаратуры і фальклоры

У энцыклапедычным слоўніку «Беларуская міфалогія» паведамляецца, што ліса на побытавым узроўні з’яўляецца сімвалам хітрасці, кемлівасці, спрытнасці, лісліавсці, падману, зладзеяватасці, помслівасці, прыгажосці і г. д. На міфалагічным узроўні — яна сімвал вітальнасці і, відавочна, урадлівасці і плоднасці. Вядома такое вясельнае пажаданне з тэрыторыі Тураўшчыны: «Перэпiваю лiса, шоб дзецi велiса»[10][11][12][13].

Лічылася, што сустрэча на дарозе з лісой прадказвае няшчасце[14].

У філатэліі

Зноскі

  1. 1 2 Э. Р. Самусенка. Ліс звычайны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  2. ЛИСИЦА ОБЫКНОВЕННАЯ (Vulpes vulpes) (руск.)
  3. 1 2 Лисица обыкновенная (руск.)
  4. Профилактические мероприятия при заразных болезнях диких животных в охотхозяйствах Могилевской области Республики Беларусь (руск.)
  5. Гельминтозы диких хищных млекопитающих и ветеринарно-санитарные мероприятия по их профилактике (руск.)
  6. Зоонозы (инвазионные) диких млекопитающих Беларуси (руск.)
  7. Эндопаразитозы хищных животных в зоопарках Республики Беларусь (руск.)
  8. Эффективность использования топинамбура как источника легкоусвояемых углеводов и витаминов в рационах молодняка лисиц (руск.)
  9. КАЛЕНДАРЬ ОХОТЫ (руск.)
  10. Богданович, Адам Егорович (1862—1940). Пережитки древнего миросозерцания у белорусов : этнографический очерк / [сочинение] А. Е. Богдановича. — Гродно : Губернская типография, 1895. — [3], III, 186 с. ; 20 см. — Библиография в предисловии. — Краткий предметный указатель: с. 144.
  11. Зямля стаіць пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. — Кн. 1. Мн., 1996. С. 102
  12. Лепешаў І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Ч. 2. Мн., 1993. С. 79
  13. Топоров В. Н.(руск.) бел. Лиса//Мифы народов мира. Т. 2. М., 1992. С. 57
  14. Драздоў Ю. Санько С. Ліса//Міфалогія беларусаў. Энцыклапедычны слоўнік — Мінск: Беларусь, 2011. С. 290—291

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сысуны Беларусі
Катэгорыя·Сабачыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай