wd wp Пошук:

Звонкая раніца

«Звонкая раніца» — конкурс па падтрымцы юных вакалістаў, які праводзілі з 2011 года[1] як рэкламную кампанію ў падтрымку дзіцячай беларускай газеты «Раніца», а з 2-га сезона як самастойны праект без сувязі з «Раніцай». Пастаянныя арганізатары конкурсу — рэдакцыя газеты «Настаўніцкая газета» і Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» (Мядзельскі раён Мінскай вобласці). У розныя гады сярод арганізатараў былі турыстычныя кампаніі «Матэп-90» і «Юмай-тур», аператар мабільнай сувязі «Белсел».

Адбылося 5 сезонаў праекта (2011, 2011—2012, 2012—2013, 2013—2014, 2014—2015).

Парадак адбору ўдзельнікаў

Кастынгі конкурсу праходзяць у раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь (за час існавання кастынгі прайшлі ў 73 гарадах). У кастынгах прымаюць удзел навучэнцы агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі 7—11 класаў ва ўзросце 12—17 гадоў. Па выніках кастынгаў (як правіла, 300—400 чалавек у адным сезоне) журы адбірае фіналістаў (у розныя гады колькасць вагаецца ад 42 да 75 чалавек), якія ўдзельнічаюць у фінале конкурсу ў НДЦ «Зубраня».

Фінал конкурсу

Фінал конкурсу праходзіць у навучальным фармаце на працягу 21 дзён. Фіналісты наведваюць заняткі па вакале, харэаграфіі, сцэнічным руху, гісторыі эстраднай музыкі, сцэнічным макіяжы, зносінам з прэсай, а таксама ўдзельнічаюць у справаздачных канцэртах, рыхтуючы новы музычны матэрыял пад кіраўніцтвам педагогаў.

Пераможцы конкурсу

Пры вызначэнні пераможцаў конкурсу арганізатары першапачаткова адмовіліся ад жорсткага ранжыравання пераможцаў (у конкурсе няма 1, 2 і 3 месцаў, як гэта прынята традыцыйна) — пераможцамі конкурсу лічацца 10 фіналістаў, якія набралі найбольшую колькасць балаў. Сума балаў складаецца з сумы балаў прафесійнага журы, балаў галасавання гледачоў у зале, балаў галасавання ўдзельнікаў праекта, балаў СМС-галасавання (з трэцяга сезона конкурсу), балаў прадзюсара конкурсу і балаў спецыяльных гасцей.

Гран-пры конкурсу

Згодна з умовамі конкурсу, з дзясяткі пераможцаў можа быць абраны уладальнік гран-пры конкурсу. Уладальнікамі гран-пры ў розныя гады былі:

Вядомыя госці

Штогод конкурс наведваюць вядомыя асобы, у розныя гады гасцямі фіналу конкурсу былі Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Іна Афанасьева, Пётр Ялфімаў, Алекс Дэвід (гурт «Атлантыка»), Дзядзя Ваня, Віталь Маціеўскі (гурт «Open Space»), актрыса Ірына Нарбекава.

Зноскі

  1. Конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца-2011”(нявызн.) , Газета «Переходный возраст» . Праверана 23 ліпеня 2015. Архівавана 23 ліпеня 2015.

Спасылкі

Публікацыі пра конкурс

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Конкурсы
Катэгорыя·Дзіцячая культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вакальныя конкурсы